Куба

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
República de Cuba

Рэспубліка Куба

герб сцяг
[[image:|100px|center|герб]]
сцяг

дэвіз: "Patria o Muerte"

геаграфічнае месцазнаходжанне
LocationCuba.png
дата ўтварэння
дзяржаўная мова: Іспанская
сталіца: Гавана
прадстаўнік дзяржавы:
кіраўнік дзяржавы:
плошча: 110,861 км²
насельніцтва: 11,382,820 2006
шчыльнасць насельніцтва: 102 жых./км²
грашовая адзінка: Кубінскі песа
часавы пояс:
гімн: "La Bayamesa"
нумарныя знакі аўтамабіляў: C
дамен у Інтэрнеце: .cu
міжнародны тэлефонны код: +53
карта
Cu-map.png

КУБА — астраўная краіна ў паўночнай частцы Карыбскага мора.

Тэрыторыя краіны – 110,86 тыс. кв. км. Сталіца – Гавана (2,2 млн. чал.). Адміністрацыйна -- тэрытарыяльнае дзяленне – 14 правінцый і 169 муніцыпій, адна з якіх – Хувентуд – цэнтральнага падначалення. Насельніцтва – 11,23 млн. чал. (2004); гарадское – 75,7%; 73% -- белыя, 15% -- мулаты, 11% -- негры. Сярэдняя працягласць жыцця па афіцыйных дадзеных – 76 гадоў. Афіцыйная мова -- іспанская. Рэлігія – каталіцызм (65% насельніцтва каталікі), пратэстанцтва (меней 4,5%), афра-кубінскія культы; узрасла актыўнасць Рускай праваслаўнай царквы, у Гаване ўзводзіцца праваслаўны храм. Грашовая адзінка – песа = 100 сентава. Афіцыйны курс - 1 песа (г.зв. канвертуемы) = 1 дол. ЗША; камерцыйны - 1 дол. = 26 песа. Пры абменных аперацыях з наяўнымі доларамі спаганяецца падатак у памеры 10% (з 2004 наяўны зварот амерыканскай валюты на тэрыторыі краіны скасаваны).

Нацыянальныя святы: 1 студзеня - Дзень вызваленні (1959); 1 траўня - Міжнародны дзень працоўных; 26 ліпеня - Дзень нацыянальнага паўстання (1953); 10 кастрычніка - Дзень пачатку барацьбы за незалежнасць Кубы ад Іспаніі (1868); 25 снежня – Каляды (святкаванне адноўлена з 1997).

Куба - член ААН, Руху недалучэння (з верасня 2006 года Куба старшыня Руху недалучэння на наступныя 3 гады), Асацыяцыі карыбскіх дзяржаў, Лацінаамерыканскай эканамічнай сістэмы, Лацінаамерыканскай асацыяцыі інтэграцыі, з'яўляецца назіральнікам у Карыбскай супольнасці, удзельнічае ў Ібераамерыканскім форуме.

Змест

[правіць] Дзяржаўны лад

Дзеючая канстытуцыя была ўхваленая ўсенародным рэферэндумам 15 лютага 1976 і ўступіла ў сілу 24 лютага 1976. У чэрвені 2002 у тэкст Канстытуцыі быў занесены шэраг паправак, якія замацавалі сацыялістычны выбар развіцця краіны і кіруючую ролю Кампартыі.

Вышэйшы орган дзяржаўнай улады – Нацыянальная асамблея народнай улады, якая складаецца з 609 дэпутатаў, абіраных на 5 гадоў. З ліку яе дэпутатаў фармуецца Дзяржаўны Савет (31 дэп.) – стала дзеючы орган, які прадстаўляе асамблею ў перапынку паміж сесіямі (праводзяцца два разы на год). Дзяржсавет падсправаздачны Нацыянальнай асамблеі. Нацыянальная асамблея прызначае членаў Савета Міністраў – вышэйшага выканаўчага і адміністрацыйнага органа.

У адпаведнасці з канстытуцыяй (арт. 101) у мірны час з мэтай кіравання краінай ва ўмовах падрыхтоўкі да вайны, вайны, усеагульнай мабілізацыі або надзвычайнага становішча на сталай аснове дзейнічае Савет нацыянальнай абароны пад кіраўніцтвам главы дзяржавы. У Савет уваходзяць, апроч старшыні, яшчэ 6 членаў – кіраўнікі Нацыянальнай асамблеі, Міністэрства Рэвалюцыйных узброеных сіл, МУС, МЗС, а таксама сакратар Выканкама Саўміна і Генпракурор.

У 2003 адбыліся выбары ў Нацыянальную асамблею чарговага, 6-га склікання. На яе першай сесіі главой дзяржавы – Старшынёй Дзяржаўнага Савета, Савета нацыянальнай абароны і Савета Міністраў – быў абраны шосты раз запар Фідэль Кастра Рус (находзіцца на гэтым пасту нязменна з 1976); старшынёй Нацыянальнай асамблеі – у трэці раз Рыкарда Аларкон дэ Кесада.

Мясцовыя органы дзяржаўнай улады - правінцыйныя і муніцыпальныя асамблеі, першыя з якіх абіраюцца дэлегатамі муніцыпальных асамблей, а другія – грамадзянамі, якія дасягнулі 16 гадоў. Тэрмін паўнамоцтваў дэлегатаў правінцыйных асамблей – 5 гадоў, муніцыпальных – 2,5 гады.

У судовую сістэму ўваходзяць выбарныя Вярхоўны народны суд, правінцыйныя і муніцыпальныя суды. На чале органаў пракуратуры Генеральны пракурор, абіраны Нацыянальнай асамблеяй, які, у сваю чаргу, прызначае пракурораў.

Палітычныя і грамадскія арганізацыі: Камуністычная партыя - 840 тыс. чал., Саюз маладых камуністаў - больш 456 тыс., Прафсаюзны цэнтр працоўных - каля 3,8 млн., Камітэты абароны рэвалюцыі – больш 8 млн., Федэрацыя кубінскіх жанчын - 3,6 млн.

[правіць] Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Куба падзяляецца на 14 правінцыяў, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на 169 муніцыпальных раёнаў, і адзін спецыяльны муніцыпальны раён.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Кубы

  1. спецыяльны муніцыпальны раён Ізла-дэ-ла-Хувентуд
  2. правіцыя Пінар-дэль-Рыё
  3. правіцыя Гавана
  4. горад горад Гавана
  5. правіцыя Матансас
  6. правіцыя С'енфуэгас
  7. правінцыя Вільля-Клара
  8. правінцыя Санкты-Спірытус
  9. правінцыя С'ега-дэ-Авіла
  10. правінцыя Камагуэй
  11. правінцыя Тунас
  12. правінцыя Гранма
  13. правінцыя Гальгін
  14. правінцыя Сант'яга-дэ-Куба
  15. правінцыя Гуантанама

[правіць] Сродкі масавай інфармацыі

Куба мае чатыры агульнанацыянальныя тэлеканалы – «Кубавісьён», «Тэле – Ребельдэ», «Эдукатыва», «Эдукатыва II», а таксама кабельным каналам «Кубавісьён інтэрнасіёналь». Маюцца 6 агульнанацыянальных, 56 правінцыйных і муніцыпальных радыёстанцый, вядзецца радыёвяшчанне на краіны Лацінскай Амерыкі. Выходзяць 3 цэнтральныя газеты – штодзённыя «Гранма» (орган Кампартыі) і «Хувентуд рэбельдэ» (газета Саюза маладых камуністаў) і штотыднёвая «Трабахадорэс» (орган Прафцэнтра працоўных), маецца шэраг іншых штотыднёвікаў.

[правіць] Эканоміка

Аб'ём знешняга гандлю ў 2006 па ацэнках склаў 12,5 млрд. дол. ЗША. Асноўныя гандлёвыя партнёры – Венесуэла, Канада, Кітай, Іспанія, Нідэрланды.

У краіне працягвае часткова дзейнічаць размеркавальна-карткавая сістэма. Застаюцца вострымі праблемы беспрацоўя (афіцыйная – 2,6 %, схаваная – каля 10% эканамічна актыўнага насельніцтва), забеспячэнні насельніцтва прадметамі першай неабходнасці.

Нягледзячы на шкоды, прычыненыя ў 2004 прыроднымі катаклізмамі, азначыліся прыкметы некаторага паляпшэння эканамічнай сітуацыі на востраве, што звязана з павелічэннем сусветных цэнаў на асноўныя тавары кубінскага экспарту і прыбыткаў ад турызму. Дадатная дынаміка працягвалася і ў 2006, рост ВУП у якім склаў 12,5% (2005 – 11,8%), а яго аб'ем перавысіў 38 млрд. дол. у сталых цэнах. ВУП на душу насельніцтва з улікам рэальнай пакупніцкай здольнасці склаў 3900 дол. Інфляцыя ў 2006 нахадзілася на ўзроўні 4%.

[правіць] Унутрыпалітычная сітуацыя

На Кубе захоўваецца сістэма, якая абапіраецца на адміністрацыйна-камандныя метады кіравання, партыйныя і сілавыя структуры. На V з'ездзе кампартыі (кастрычнік 1997) быў пацверджаны цяперашні курс – «забеспячэнне выжывання рэвалюцыі» і працяг будаўніцтва «сацыялізму з кубінскай спецыфікай».

Са другой паловы 2001 у краіне ідзе падрыхтоўка да VI з'езду Кампартыі. Адзначаецца больш актыўнае прызначэнне на кіруючыя пасады маладых кадраў.

У выніку пагаршэння стану здароўя 31 ліпеня 2006 Ф. Кастра звярнуўся да кубінскага народа з заявай аб тым, што часова перадае абавязкі і паўнамоцтвы Першага сакратара ЦК Кампартыі Кубы, а таксама Старшыні Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў свайму брату Раўлю Кастра, што прадугледжана кубінскім заканадаўствам. Працэс выздараўлення Ф. Кастра ідзе павольна і непроста. Тым не менш унутрыпалітычная сітуацыя ў краіне пакуль застаецца стабільнай. У студзені 2008 Фідэль Кастра зноў абраны дэпутатам Нацыянальнай асамблеі, але 19 лютага 2008 заявіў, што не пагадзіцца зноў заняць пасады Старшыні Дзяржсавета і Савета нацыянальнай абароны пры новым фарміраванні гэтых органаў улады.

[правіць] Знешняя палітыка

Стратэгічнай мэтай Гаваны застаецца нейтралізацыя лініі Вашынгтона на міжнародную ізаляцыю Кубы, пераадоленне эканамічнага эмбарга з боку ЗША і інтэграцыя ў сусветную гаспадарку праз развіццё супрацоўніцтва «па ўсіх азімутах». Прыкметных поспехаў кубінская дыпламатыя дабілася ў развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва са краінамі Еўрапейскага Саюза, Канадай, Кітаем, збліжэнні з дзяржавамі Лацінскай Амерыкі, першым чынам, Венесуэлай.

[правіць] Дачыненні з Беларуссю

Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 16 красавіка 1992 года. У 2000 годзе на Кубу прыязджаў Аляксандр Лукашэнка[1].

На іншых мовах