Пакупніцкая здольнасць
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Пакупніцкая здольнасць - эканамічны паказчык, зваротна прапарцыйны колькасці валюты, неабходнай для пакрыцця пэўнага спажывецкага кошыку з тавараў і паслуг. Падзенне пакупніцкай здольнасці валюты завецца інфляцыяй, рост пакупніцкай здольнасці - дэфляцыяй. Пакупніцкая здольнасць адной і той жа валюты можа істотна вар'іравацца ў розных краінах. Канцэптам для міжнароднага параўнання эканамічных паказчыкаў з'яўляецца пералік на парытэт пакупніцкай здольнасці.
Паняцце пакупніцкай здольнасці можа прымяняцца не толькі да валют, але і плацежаздольнасці насельніцтва. Пакупніцкая здольнасць насельніцтва карэлюе з даходамі і можа стымуляваць ўзровень спажывання.
| Гэта пачатак артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |