Парытэт пакупніцкай здольнасці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
ВУП на душу насельніцтва, пералічаны па парытэце пакупніцкай здольнасці ў доларах ЗША (па стане на 2005)
* Максімум : Люксембург - 58600 дал. (Ватыкан не даследаваўся)
* Мінімум : Усходні Тымор - 400 дал.
* Сярэдняе па ўсім свеце : 8800 дал.
* Сума па ўсім свеце : 55,5 трыльёнаў дал.

Паняцце парытэт пакупніцкай здольнасці (ППС; англ.: purchasing power parity, PPP) можа быць выкарыстана ў розных кантэкстах:

  • Згодна з тэорыяй аб парытэце пакупніцкай здольнасці на адну і тую ж суму грошай, пералічаную па бягучым курсе ў нацыянальныя валюты, у розных краінах свету магчыма набыць адну і тую ж колькасць тавараў і паслуг пры адсутнасці транспартных выдаткаў і абмежаванняў па перавозцы.
  • Пад парытэтам пакупніцкай здольнасці можа разумецца таксама фіктыўны абменны курс двух або некалькіх валют, разлічаны на аснове іх пакупніцкай здольнасці безадносна да пэўных набораў тавараў і паслуг.

Тэорыя[правіць | правіць зыходнік]

Тэорыя парытэту пакупніцкай здольнасці была сфармуляваная Густавам Каселем (Gustav Cassel), а таксама прадстаўнікамі Саламанкскай школы: Дамінга дэ Сотам, Пэдра дэ ла Гаскам, Марцінам дэ Аспількуэта Наварам, Томасам дэ Меркадо і Дамінга дэ Баньесам. У адпаведнасці з дадзенай тэорыяй натуральным значэннем курсаў валют з'яўляецца значэнне, якое адпавядае парытэту пакупніцкай здольнасці.

Калі курс валюты А да валюце Б перавышае парытэтнае значэнне, становіцца выгадным купляць тавары ў краіне Б і экспартаваць іх у А. Гэта павялічвае прапанову тавараў у краіне А, попыт на тавары ў краіне Б, попыт на валюту краіны Б і прапанову валюты краіны А, што вядзе да вяртання курсаў да парытэтных суадносін.

Прыклад: калі цана адзінкі тавару ў Расіі 30 рублёў, а ў ЗША - 2 долара, то курс рубля да долара павінен складаць 15 рублёў за долар. Калі курс складае 25 рублёў за долар, то купляючы тавар у Расіі (за 30 рублёў), прадаючы ў ЗША (за 2 долара) і абменьваючы 2 долара на 50 рублёў па бягучым курсе, на кожнай такой угодзе можна атрымліваць прыбытак, які складае 20 рублёў на адзінку тавару. Адпаведна, кошты на тавар у ЗША будуць зніжацца, кошт на тавар у Расіі - расці, а курс долара да рубля - зніжацца. У выніку будзе дасягнута раўнавага на новым узроўні цэнаў і курсу (да прыкладу, тавар каштуе 1,7 долараў у ЗША, 34 рубля ў Расіі, курс долара - 20 рублёў за долар).

Паколькі функцыянаванне мадэлі парытэту пакупніцкай здольнасці магчыма толькі ва ўмовах вольнага руху тавараў і грошай, на практыцы валютныя курсы могуць істотна адхіляцца ад парытэту (чым больш мытныя пошліны, экспартныя і імпартныя абмежаванні, транспартныя выдаткі, тым большае разыходжанне паміж намінальным курсам валют і парытэтным значэннем неабходна для таго, каб змяненне аб'ёмаў і структуры экспарту і імпарту было эканамічна апраўданым). Плюс да гэтага, трэба ўлічваць, што попыт на тую ці іншую валюту на біржы залежыць ад вельмі многіх іншых фактараў.

Прыклады[правіць | правіць зыходнік]

Розныя міжнародныя арганізацыі (Сусветны банк, Еўрастат) публікуюць эканамічныя паказчыкі для розных краін у адзінай валюце (часцей за ўсё ў доларах ЗША), выкарыстоўваючы абменныя курсы, разлічаныя на аснове парытэту пакупніцкай здольнасці.

Папулярным прыкладам выкарыстання парытэту пакупніцкай здольнасці з'яўляецца «індэкс Біг-Мака», які рэгулярна вылічае і публікуе англійскі штотыднёвік The Economist. Індэкс вылічаецца на падставе коштаў "Біг Мака" у рэстаранах McDonalds у розных краінах і ўяўляе сабой альтэрнатыўны абменны курс.

Яшчэ адзін меней вядомы індэкс - "індэкс iPod" - разлічваецца аўстралійскім інвестыцыйным банкам Commonwealth Securities на аснове цэн папулярнага MP3-прайгравальніка фірмы Apple у розных краінах. [1]

Супастаўны ўзровень коштаў[правіць | правіць зыходнік]

Sopostavimiy yroven cen.jpg
Супастаўны ўзровень коштаў па краінах свету ў 2003 годзе. Узровень цэн у эканоміцы ЗША прыняты за базавы, таму для краіны 100

Супастаўны ўзровень коштаў па краінах свету ў 2003 годзе. Узровень цэн у эканоміцы ЗША прыняты за базавы, таму для краіны 100. Як відаць з малюнка, існуе нейкая залежнасць паміж ВУП па ППС і супастаўным узроўнем цэн (чым большы ВУП па ППС, тым вышэй супастаўны ўзровень коштаў). Бярмуды маюць самы высокі ўзровень коштаў, 154, таму, тавары, якія прадаюцца на Бярмудах, на 54% даражэй, чым у ЗША.

Зноскі

  1. Ксенія Калкунова. iPod. часопіс "Эксперт" (5 лютага 2007).