Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў (Жырмуны)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў
53°59′37″ пн. ш. 25°11′36″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль класіцызм
Заснавальнік Станіслаў Радзівіл
Дата пабудовы XVIII ст.
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII ст. у в. Жырмуны (Лідскі раён). Знаходзіцца з паўднёвага захаду ад вёскі, паўразбураны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У другой палове XVIII ст. Станіслаў Радзівіл вырашыў пабудаваць у фальварку Жырмункi, які знаходзіўся недалёка ад яго маёнтка, палацава-паркавы комплекс. Ім былі пабудаваны прыгожая ўязная брама, два бакавыя двухпавярховыя афіцыны ў стылі класіцызму, прычым паўднёва-ўсходнюю афіцыну з багатым афармленнем унутраных інтэр’ераў, займалі самі Радзівілы; у паўночна-заходняй афіцыне жыла прыслуга. Былі пабудаваны таксама гаспадарчыя пабудовы, пасаджаны вялікі і прыгожы парк. Будаўніцтва самога палаца з-за смерці князя ў 1787 годзе не было распачата. У 1915 і 1939 гадах сядзіба была разрабавана.

Апошнія ўладальнікі Жырмунскага Радзівілаўскага палаца выехалі адсюль у 1939 г. Комплекс не быў унесены ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Цяпер гэты Раздівілаўскі комплекс — паўразбураны. Работы па аднаўленні ці кансервацыі не вядуцца.

У пачатку 2018 года павалілася частка аркі. Да гэтага транспарт праходзіў пад аркай.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Радзівілаўская трыўмфальная арка (самае першае, што яны пабудавалі) мела і другі паверх, але ў савецкія часы яго разабралі і побач паставілі воданапорную вежу.

З двух бакоў ад аркі 2 флігелі: левы і правы. Тут жыла прыслуга, спыняліся госці. Кухні, пякарні, бібліятэка, аранжарэя, капліца размяшчаліся ў правым флігелі, ад якога да нашых дзён практычна нічога не засталося, а вось левы захаваўся крыху лепш.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычныя здымкі[правіць | правіць зыходнік]

Сучасныя здымкі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]