Палымяныя вежы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Flame Towers
Краіна
Месцазнаходжанне  Азербайджан, Баку, вул Мехці Гусейна
Будаўніцтва 2007 — 2013
Прызначэнне апартаменты, атэль, бізнэс-цэнтр
Адкрыццё 2013
Вышыня па даху І вежа — 182 м
ІІ вежа — 165 м
ІІІ вежа — 161 м
Колькасць паверхаў І вежа = 39
ІІ вежа = 37
ІІІ вежа = 34
Плошча 227,000 м²
Уласнік Azinko Devalopment MMC
Архітэктар HOK International
Emporis 284968
SkyscraperPage 86549
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палымяныя вежы (азерб.: ; англ.: Flame Towers) — найвышэйшыя будынкі ў Азербайджане, знаходзяцца ў Баку. Сваім знешнім выглядам нагадваюць тры полымі.

Праект[правіць | правіць зыходнік]

Flame Towers — гэта тры вышынныя будынкі, якія ўключаюць гатэль, кватэры і офісы. Агульная плошча забудовы складае 227 000 м². Будаўніцтва было распачата ў кастрычніку 2007 года азербайджана-турэцкай кампаніяй «Dia holding». Першапачаткова скончыць узвядзенне будынкаў планавалася да снежня 2010 года, але з-за неспрыяльных умоў надвор’я тэрміны былі перанесены. Па словам прадстаўнікоў будаўнічай кампаніі, скончыць будаўніцтва здолелі толькі ў 2012 годзе[1].

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Асвятленне веж Flame Tower згодна з апытаннем skyscrapercity.com уплывовага форума па урбаністыцы было прызнана найлепшым у свеце[2]. Самі вежы поўнасцю пакрыты LED-экранамі, якія адлюстроўваюць рух полымя[3], якое магчыма бачыць з самых далёкіх кропак горада. Візуальна ствараецца эфект вялічэзных паходняў, што падкрэслівае асноўную задумку вежаў, якая хаваецца ў іх назве — «Палымяныя вежы».
  • Назва і форма вежаў — магчыма адсылка да герба Баку, на якім адлюстраваны тры полымі.
  • Будаўніцтва веж было асветлена ў адным з выпускаў перадачы Build It Bigger тэлеканала Discowery і Science Channel

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]