Паляксяне
Паляксяне ― заходнебалцкае племя ў басейне ракі Нараў і на правабярэжжы Заходняга Буга ў першых стагоддзях II тысячагоддзя н.э.
Першая згадка
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згадваюцца ў першай кнізе Хронікі Вінцэнція Кадлубка[1].
Этымалогія назвы
[правіць | правіць зыходнік]Назва можа паходзіць ад назвы ракі Lek (Elk), згодна з Е. Налепам[2], або ад назвы Палесся (паляшане - paleksiani), згодна з К. Бугам[3].
Яшчэ версія - ад балцкіх гідронімаў узору Pala, Palios, Pelesa, Pelysa ― балоты, балоцісты лясок.
У польскіх крыніцах згадваюцца як polexiani («паляксяне» або «паляшане»). У сучаснай польскай гістарычнай літаратуры іх звычайна называюць podlasianie, радзей podlaszanie.
Гісторыя паляксян
[правіць | правіць зыходнік]На думку некаторых гісторыкаў, паляксяне разам з яцвягамі, дайновай і судавай складалі яцвяжскі племянны саюз, іх суседзямі былі галінды і мазаўшане[4][5][6].
Баляслаў IV Кучаравы каля 1166 года і князь Казімір II у 1192 годзе хадзілі вайной на паляксянаў[7][8].
У XIII стагоддзі паляксяне неаднаразова падвяргаліся нападам польскіх, кіеўскіх, валынскіх князёў і нямецкіх рыцараў. У выніку, да канца XIII стагоддзя паляксян засталося мала, і жылі яны, у асноўным, у цяжкадаступных мясцінах Белавежскай пушчы і інш. У далейшым іх землі ўвайшлі ў Вялікае Княства Літоўскае. У другой палове XIX стагоддзя паляксяне (паляшане, палясяне) згадваюцца ў статыстычных дакументах Расійскай імперыі як жыхары некаторых паветаў Гродзенскай губерні, ― адзначалася, што яны былі праваслаўнымі, але адрозніваліся ад астатніх сялян абліччам і звычаямі[9].
Зноскі
- ↑ Щавелева Н. И. Польские латиноязычные средневековые источники: Тексты. Перевод. Комментарии. — М.: Наука, 1990. — С. 79. — 209 с.
- ↑ J. Nalepa. Jaćwięgowie: nazwa i lokalizacja. Białystok, 1964. С. 46-49.
- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 153.
- ↑ Tautavicius A. Jotvingiai, dainaviai, suduviai, polekseniai ir... // Lietuvos moksas. — Vilnius: 1994. — Т. 2. — С. 4-14.
- ↑ Насевіч В. Тэрыторыя // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў 3 т. — Мн.: БелЭн, 2005. — Т1: Абаленскі—Кадэнуыя. — С. 36. —684 с. —ISBN 985-11-0314-4.
- ↑ Nalepa J. Polekszanie (Polexiani), plema jacwieskie u połnocno-wschodnich granic Polski // Rochnik bialostocki. — Bialystok: 1968. — Т. VII. — С. 3-74.
- ↑ Свежинский В. Балты и балтские диалекты в древней Беларуси // Дзяды. — Мн., 2012. — № 9=. — С. 217―232.
- ↑ Глава 43. Как Казимир подчинил своему господству полешан // Великая хроника о Польше, Руси и их соседях. / Под ред. В. Л. Янина. — М.: Изд-во Московского университета, 1987. — С. 226.
- ↑ Чаквін І. У. Паляксяне // Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. Мн.: БелЭн, 1989. С. 382
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Łowmiański Н. Studja nad początkami społeczeństwa i państwa litewskiego, tom I, s. 17—19; tom II, s. 105—109.
- Encyklopedia powszechna PWN. Wyd. III. T. 3. Warszawa: PWN, 1985, s. 576. ISBN 83-01-00003-1