Яцвягі
| Яцвягі † | |
|---|---|
|
Яцвяжскі курган каля Сувалак
|
|
| Агульная колькасць | |
| Рэгіёны пражывання | |
| Мова | Яцвяжская |
| Рэлігія | політэізм |
| Блізкія этнічныя групы | прусы |
Яцвя́гі, або судавы, дайнавы, судзіны † — група заходнебалцкіх плямён, якія ў I-м - пачатку II-га тысячагоддзя н.э. жылі на тэрыторыі паміж Нёманам на ўсходзе і р.Нараў, Вялікім Мазурскімі азёрамі на захадзе. Да кан. XIII ст. жыла ў Яцвезі (іначай Судовіі або Дайнове). Упершыню яцвягі ўпамінаюцца ў рускіх летапісах у X ст.. На Русі былі больш вядомыя як яцвягі, ў немцаў — як судавы, у літоўцаў — як дайновы. Асноўныя заняткі — земляробства, паляванне, рыбалоўства.
На землі яцвягаў не раз ваявалі рускія князі, напр. Уладзімір Святаславіч (983) і Яраслаў Уладзіміравіч (1038). У 12 ст. паўднёвыя землі яцвягаў былі падпарадкаваны Галіцка-Валынскаму княству і Мазовіі. У 1277―1283 частку Судовіі захапіў Тэўтонскі ордэн.
Паводле Мельнскага міру (1422) амаль уся земля яцвягаў адыйшла да Вялікага княства Літоўскага.
Безпісьмовая мова яцвягаў, якую ўзгадваюць старажытнарускія летапісы, належала да балтыйскай групы індаеўрапейскай моўнай сям'і.
Яцвягі мелі ўдзел у фармаванні літоўскай і беларускай нацый.
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |