Даўжыня да 8 см. Цела жаўтавата-шэрае з дробнымі жоўтымі плямкамі. Зверху на галаве бліскучая пляма. Спінны плаўнік блакітны з чорнай плямай каля асновы; брушны і анальны — жаўтавата-зялёныя з аранжавымі кропкамі, па ніжнім краі анальнага ідзе аранжавая палоска; хваставы — светла-жоўты, мае па краі шырокую блакітную палосу з чорнай аблямоўкай. Афарбоўка цела самак больш сціплая, чым самцоў.