Парадокс Архімеда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Названы ў гонар вядомага Архімеда з Сіракуз, які адкрыў знакаміты закон Архімеда. Паводле гэтага закона сіла, якая дзейнічае на цела, пагружанае ў вадкасць, роўная вазе аб'ёму вадкасці, што выцясняецца ім. У выпадку судна сіла Архімеда роўная вазе вады ў аб'ёме той частцы судна, якая пагружаная ў ваду. Калі гэтая сіла больш, чым вага судна, то яно будзе плаваць.

Парадокс Архімеда сцвярджае, што цела можа плаваць у аб'ёме вады меншым, чым аб'ём самога цела, калі яго сярэдняя шчыльнасць менш, чым шчыльнасць вады. Такім чынам, масіўнае цела (напрыклад, карабель) можа плаваць у аб'ёме вады нашмат меншым, чым аб'ём самога цела, пры ўмове, што вада акружае цела з усіх бакоў.