Архімед

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Даменіка Феці. «Архімед»

Архіме́д (стар.-грэч. Ἀρχιμήδης, 287 да н.э. — 212 да н.э.) — старажытнагрэчаскі матэматык, фізік, механік і інжынер з Сіракуз. Аўтар мноства адкрыццяў у геаметрыі. Заклаў асновы механікі, гідрастатыкі, аўтар многіх вынаходніцтваў.

Інжынерны геній Архімеда асабліва праявіўся падчас асады Сіракуз рымскімі войскамі ў ходзе Другой Пунічнай вайны, для абароны роднага горада Архімедам былі пабудаваны разнастайныя механізмы. Забіты ўвосень 212 да н.э. пасля падзення горада.

[правіць] Сачыненні

Да нашых дзён захаваліся:

  • Квадратура парабалы / τετραγωνισμὸς παραβολῆς — вызначаецца плошча сегмента парабалы.
  • Пра шар і цыліндр / περὶ σφαίρας καὶ κυλίνδρου — даказваецца, што аб'ём шара роўны 2/3 ад аб'ёма апісанага вакол яго цыліндра, а плошча паверхі шара роўная плошчы бакавой паверхні гэтага цыліндра.
  • Пра спіралі / περὶ ἑλίκων — выводзяцца ўласцівасці спіралі Архімеда.
  • Пра каноіды і сфероіды / περὶ κωνοειδέων καὶ σφαιροειδέων — вызначаюцца аб'ёмы сегментаў парабалоідаў, гіпербалоідаў і элісоідаў.
  • Пра раўнавагу пляскатых фігур / περὶ ἰσορροπιῶν — выводзіцца закон раўнавагі рычага.
  • Пасланне да Эратасфена пра метад / πρὸς Ἐρατοσθένην ἔφοδος — па тэматыцы часткова дубліруе працу «Пра шар і цыліндр», але тут выкарыстоўваецца механічны метад даказвання матэматычных тэарэм.
  • Пра целы, якія плаваюць / περὶ τῶν ὀχουμένων — выводзіцца закон плавання целаў; разглядаецца задача пра раўнавагу сячэння парабалоіда, які мадэліруе карабельны корпус.
  • Вымярэнне круга / κύκλου μέτρησις — вылічэнне прыбліжэння для ліку \pi.
  • Псаміт / ψαμμίτης — уводзіцца спосаб запісу вельмі вялікіх лікаў.
  • Стамахіён / στομάχιον — даецца апісанне папулярнай гульні.
  • Задача Архімеда пра быкоў / πρόβλημα βοικόν — ставіцца задача, якая прыводзіцца да ўраўнення Пеля.

Некалькі прац Архімеда захавалася толькі ў арабскім перакладзе (т. зв. апокрыфы):

  • Трактат аб пабудове каля шара цялеснай фігуры з чатырнаццаццю аснаваннямі.
  • Кніга лем.
  • Кніга аб пабудове круга, падзеленага на сем роўных частак.
  • Кніга аб кругах, якія датыкаюцца.

[правіць] Гл. таксама

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах