Параперагравальнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Параперагравальнік паравоза. Від спераду (з боку выхаду дымавых газаў)
Параперагравальнік паравоза. Агульны выглядд

Параперагравальнік — прыстасаванне для павышэння тэмпературы пары вышэй тэмпературы яе насычэння (тэмпературы, пры якой ажыццяўляецца пераход вады з вадкаснага стану ў паравы).

Выкарыстоўваецца ў парасілавых устаноўках — на ЦЭС, раней на паравозах, магчыма выкарыстоўванне параперагравальнікаў і на АЭС (але яно пакуль абмежаванна з-за нерэнтабельнасці ці тэхнічнай немагчымасці гэтага мерапрыемства). Выкарыстоўванне перагрэтай пары дазваляе павысіць ККДз паравой устаноўкі.

На паравых катлах параперагравальнік уяўляе сабою трубную сістэму, якая звычайна знаходзіцца на выхадзе з топкі.

На ЦЭС з магутнымі энергаблокамі выкарыстоўваюцца прамежкавыя (другасныя) параперагрвальнікі, у якіх пара награваецца да больш высокай тэмпературы пасля таго, як яна здзейсне працу ў цыліндры высокага ціску паравой турбіны, а пасля ідзе ў цыліндар нізкага ціску. Пры гэтым пара ў другасным параперагравальніку знаходзіцца пры больш нізкім ціску, чым у асноўным параперагравальніку. На ЦЭС прамежкавы параперагравалнік таксама з'яўляецца часткай паравого катла і ўяўляе трубную сістэму.

Другасны перагрэў пары выкарыстоўваецца і на АЭС (але яны звычайна не маюць асноўнага параперагравальніка). На сучасных АЭС тыповым рашэннем з'яўляецца не ажыццяўленне другаснага перагрэву пары ў парагенератары, а паравы перагрэў. У гэтым выпадку роллю прамперагравальніка выконвае паверхнастны цеплаабменнік, у якім пар пасля цыліндра высокага ціску турбіны награваецца за кошт цяпла часткі свежай пары - пары, якая была атрымана ў парагенератары АЭС, але не пайшла ў паравую турбіну. Эфектыўнасць такога прамперагрэву ніжэй, чым звычайнага.