Партал:Біяграфіі/Абраныя артыкулы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пётр Аркадзьевіч Сталыпін (1862 — 1911) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі. У розныя гады займаў пасты павятовага правадыра дваранства ў Коўне, Гродзенскага і Саратаўскага губернатара, міністра ўнутраных спраў, прэм’ер-міністра.

У расійскай гісторыі пачатку XX стагоддзя вядомы перадусім як рэфарматар і дзяржаўны дзеяч, які адыграў значную ролю ў падаўленні рэвалюцыі 1905—1907 гадоў. На пасадзе прэм’ер-міністра, якую ён займаў аж да сваёй гібелі, Сталыпін правёў цэлы шэраг законапраектаў, якія ўвайшлі ў гісторыю як сталыпінская аграрная рэформа, галоўным здабыткам якой было ўвядзенне прыватнай сялянскай зямельнай уласнасці (далей…).


Кшыштаф Кеслёўскі
Кшыштаф Кеслёўскі

Кшыштаф Кеслёўскі (1941 — 1996) — польскі кінарэжысёр і сцэнарыст, прадстаўнік кірунку «кіно маральнага неспакою», кавалер Ордэна Мастацтваў і літаратуры. Лаўрэат прэстыжных кінаўзнагарод.

Распачаў кар’еру як рэжысёр-дакументаліст, пазней творчасць узбагацілася псіхалагічнымі фільмамі на маральную і экзістэнцыяльную тэматыку, вытанчанымі візуальнымі сродкамі. Сусветную вядомасць атрымаў дзякуючы тэлецыклу «Дэкалог» (1989), фільму «Падвойнае жыццё Веранікі» (1991) і кінатрылогіі «Тры колеры» (1993—1994). Лічыцца адным з найбольш значных мастакоў у гісторыі сусветнага кінематографа другой паловы XX стагоддзя (далей…).