Партрэт Леана І Міхаіла Радзівіла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партрэт Леана І Міхаіла Радзівіла. 1733–1737
Матэрыял Палатно, алей
Памеры 112 × 78 см
Нацыянальны музей у Варшаве
(інв. MP 4478. MNW)

«Партрэт Леана І Міхаіла Радзівіла» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная ў 1733—1737 гадах. Захоўваецца ў калекцыі у Нацыянальным музеі ў Варшаве (інв. MP 4478. MNW). Памер карціны — 112 × 78 см[1].

Партрэт Леана І Міхаіла Радзівіла крайні справа ў Вялікай зале Нясвіжскага замка. 1918-1928

Партрэт Леана Міхала Радзівіла адносіцца да серыі партрэтаў у лаўровым вянку. Да 1939 г. у калекцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы (№ 74, на партрэце № 123 у інвентары 1834 г., № 190 у інвентары 1857 г., № 190 у інвентар 1883 г., № 123 у інвентары 1928 г., № 248 у вопісе 1939 г.). Захоўваўся ў Вялікай сталовай зале (былой Гетманскай) у паўднёвай галерэі. Пасля 1939 г. трапіў у Мінск. У 1944 г. вывезены ў Германію. Вернуты ў Мінск з Берліна ў 1947 г. Перададзены ў Польшчу ў 1950 г[1].

Зноскі

  1. а б Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. [16] л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5.