Партрэт Якуба Генрыка Флемінга (Нясвіжская партрэтная галерэя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луі дэ Сільвестр
Партрэт Якуба Генрыка Флемінга. 1720-я
Матэрыял палатно і алейныя фарбы
Тэхніка алейны жывапіс
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
(інв. ЗЖ-4)

Партрэт Якуба Генрыка Флемінга, дзяржаўнага і вайсковага дзеяча Рэчы Паспалітай і Саксоніі, які атрыбутуецца мастаку Луі дэ Сільвестру. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіць з калекцыі Радзівілаў у Нясвіжы (№ 37, 11; да 1941). Захоўваўся ў Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР да 1941 года, фондах Дырэкцыі выставак і панарам у Маскве (1960), у Дзяржаўным мастацкім музеі БССР (з 1963)[1].

Рэстаўрыраваны ў Дзяржаўным мастацкім музеі БССР М. М. Куйчыкам у 1965—1966 гадах у Мінску[1].

Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Мінск)[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

На партрэце Якуб Генрык паказаны ў парадным паўдаспеху з чорнага бліскучага металу з пазалочанымі берагамі наплечнікаў  (руск.) і цёмна-зялёнымі шаўковымі кантамі[2]. Аб тым, што паўдаспех парадны, сведчаць выкладзенае пад шыяй белае карункавае жабо і карункавыя манжэты сарочкі. На плечы накінуты ружовы плашч, прышпілены да даспеха на левым плячы. Правая рука абапіраецца на дзяржанне мяча, які ляжыць на стале каля шлема-шышака[2].

Выстаўкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Выстаўка твораў заходнееўрапейскага мастацтва XVII—XX стст. Мінск, 1965
  • Другое нараджэнне партрэтаў з Нясвіжа і Гродна. Мінск. 1982
  • Партрэты з Нясвіжа і Гродна. Каўнас. Яраслаўль. 1983
  • Рэстаўрацыя музейных каштоўнасцей у БССР. Мінск. 1985
  • Партрэты ў Вялікім княстве Літоўскім. Вільнюс. 1987
  • Партрэты знакамітых постацяў даўняй Рэчы Паспалітай у мінскіх зборах. Кракаў. 1991
  • Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991
  • Дзе Усход сустракаецца з Захадам. Варшава. 1993

Зноскі

  1. а б в г Высоцкая Н. Ф. Жывапіс барока Беларусі. — 2003. — С. 146-147. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.
  2. а б Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]