Курфюрства Саксонія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Курфюрства Саксонія
ням.: Kurfürstentum Sachsen

Курфюрства Свяшчэннай Рымскай імперыі, пазней частка Рэйнскага Саюза
Coat of arms of Saxony.svg
 
Wappen Landkreis Meissen.svg
1356 – 1806


State flag of Saxony before 1815.svg
Flag of Electoral Saxony.svg Blason Jean-Georges IV de Saxe.svg
Сцяг Герб
Leipziger-Teilung.jpg
Курфюрства Саксонія пасля Лейпцыгскага падзелу 1485 г.: Тэрыторыя эрнэсцінскай лініі намаляваны жоўтым колерам, тэрыторыя альберцінскай лініі — чырвоным.
Насельніцтва 1 100 000 чал. (1800)
Дынастыя Веціны

Курфюрства Саксонія (ням.: Kurfürstentum Sachsen) — дзяржаўнае ўтварэнне, якое існавала з 1356 па 1806 гады.

Было часткай Свяшчэннай Рымскай імперыі. Валадары герцагства Саксоніі здаўна ўдзельнічалі ў выбарах імператара. Пасля распаду герцагства Саксоніі на дробныя герцагства паміж імі пачалася барацьба за тытул курфюрста, які дае права абіраць імператара. Гэтую барацьбу выйграла герцагства Саксонія-Вітэнберг (якое займала частку тэрыторыі цяперашняй зямлі Саксонія-Анхальт). У 1356 годзе яго валадар Рудольф I атрымаў ад імператара Карла IV тытул курфюрста.

Курфюрствам Саксонія кіраваў род Асканіяў. Дынастыя згасла ў 1422 г. пасля смерці Альбрэхта III, пасля чаго герцагства Саксонія-Вітэнберг перайшло ў рукі маркграфства Мейс, а яго маркграфа (з дынастыі Вецінаў) атрымаў тытул курфюрста Саксоніі.

Дзяржава Вецінаў стала адной з наймацнейшых у Свяшчэннай Рымскай імперыі. Акрамя самога Мейсенскага маркграфства і Саксен-Вітэнберга, яна ўключала Цюрынгіі, пфальцграфства Саксонію і іншыя землі.

У 1485 г. адбыўся Лейпцыгскі падзел вецінскіх уладанняў паміж братамі Эрнстам і Альбрэхтам. У выніку падзела Эрнст (ужо з 1464 года курфюрст Саксоніі) атрымаў звязанае з санам курфюрста герцагства Саксонія-Вітэнберг са сталіцай у Вітэнберзе. Альбрэхт атрымаў маркграфства Мейс са сталіцай у Дрэздэне і суцяшальны тытул "герцаг Саксоніі". Астатнія тэрыторыі (Цюрынгія, пфальцграфства Саксонія і іншыя) былі падзелены прыкладна напалам. Так ўзніклі эрнэсцінская і альберцінская галіны Вецінаў.

У 1547 годзе імператар перадаў герцагства Саксонія-Вітэнберг і тытул курфюрста Саксоніі валадару Мейсенскага маркграфства Морыцу з галіны Альберцінаў.

У 1806 годзе французскі імператар Напалеон абвясціў курфюрста Фрыдрыха Аўгуста III каралём Саксоніі, у выніку чаго Саксонія зрабілася каралеўствам.

Пасля паразы Напалеона тэрыторыя былога герцагства Саксонія-Вітэнберг перайшла да Прусіі і ўвайшла ў правінцыю Саксонія, якая прыкладна супадае з сучаснай зямлёй Саксонія-Анхальт.

Тэрыторыя былога маркграфства Мейс са сталіцай Дрэздэн і званне каралёў Саксоніі засталіся ў руках альберцінскай лініі і заснавалі традыцыю каралеўства Саксоніі і сучаснай зямлі Свабодная дзяржава Саксонія.

Уладанні эрнэсцінскай лініі на захадзе распаліся на мноства дробных герцагстваў і ўвайшлі ў склад сучаснай Цюрынгіі.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Heinrich Berghaus: Deutschland seit hundert Jahren (Leipzig 1859-62, 5 Bde.), Bd. 2
  • Lorenz Friedrich Beck: Herrschaft und Territorium des Herzöge von Sachsen-Wittenberg (1212—1422), Potsdam, 2000, ISBN 3-932981-63-4
  • Heinrich Kühne: «Die Askanier», Wittenberg, Drei Kastanien Verlag, 1999, ISBN 3-933028-14-0
  • F. G. Leonhardi: Curfürstliche und Herzoglich sächsische Lande, Leipzig 1790