Партугальскае царазабойства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Напад на каралеўскую сям'ю ва ўяўленні мастака

Партугальскае царазабойства, таксама Лісабонскае царазабойства (1 лютага 1908 года) — абстрэл партугальскай каралеўскай сям'і на плошчы Лісабoнa тэрарыстамі-рэспубліканцамі, незадаволенымі палітыкай караля і агульным становішчам у краіне. У выніку інцыдэнту загінулі сам кароль Карлуш I (1863—1908) і яго старэйшы сын герцаг Луіш Філіпэ (18871908). Незадаволенасць народа партугальскай манархіяй падагравалася ўжо даўно, на працягу папярэдніх 2-3 дзесяцігоддзяў. Пэўны ўклад у гэты працэс унеслі Брытанскі ўльтыматум 1890 года, рост папулярнасці якабінскіх і рэспубліканскіх ідэй сярод народа, асабліва ў буйных гарадах. Стаўленне да царазабойства ў Партугаліі доўгі час было вельмі неадназначным.

Падзеі[правіць | правіць зыходнік]

Тэрарысты-рэспубліканцы падпільнавалі каралеўскі картэж ля Гандлёвай плошчы, калі Карлуш з жонкай і двума сынамі вярталіся з адпачынку ў Лісабон. Тэрарысты падышлі да каралеўскай пары ўшчыльную, і каралева Амелія Арлеанская здолела выратаваць свайго малодшага Мануэла (18891932), гучна крычучы і адбіваючыся ад тэрарыстаў букетам кветак. Кароль і старэйшы сын былі застрэлены. Тэрарысты Алфрэду Кошта (англ.) і Мануэл Буіса (англ.) былі забіты на месцы каралеўскай аховай.

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Новым каралём быў абвешчаны выратаваны Мануэл II, аднак ён захапляўся музыкай і мастацтвам і яго абсалютна не цікавілі палітыка і армія, таму ўжо ў 1910 годзе ў выніку рэвалюцыі каралеўства Партугалія спыняе сваё існаванне. На змену яму прыходзіць Першая партугальская рэспубліка 1910—1926 гадоў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons