Амелія Арлеанская
| Марыя Амелія парт.: Maria Amélia; |
||
| Партрэт пэндзля Выторыё Матэа Каркоса, 1905 | ||
|
||
|---|---|---|
| 1899 — 1908 | ||
| Папярэднік: | Марыя Піа Савойская | |
| Пераемнік: | ліквідацыя манархіі | |
| Нараджэнне: | 28 верасня 1865 Туікнем, Вялікабрытанія |
|
| Смерць: | 25 кастрычніка 1951 (86 гадоў) Лё Шэснэ, Францыя |
|
| Дынастыя: | Арлеанскі дом | |
| Бацька: | Луі-Філіп, граф Парыжскі | |
| Маці: | Марыя Ізабела Арлеанская | |
| Муж: | Карлуш I | |
Марыя Амелія Луіза Алена (фр.: Marie Amélie, парт.: Maria Amélia; 28 верасня 1865 — 25 кастрычніка 1951) — прынцэса Арлеанская, жонка караля Партугаліі Карлуша I, каралева-кансорт Партугаліі.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Сям'я [правіць]
Старэйшая дачка Луі-Філіпа, графа Парыжскага і яго жонкі Марыі Ізабелы Арлеанскай. Нарадзілася ў Вялікабрытаніі дзе яе сям'я знаходзілася ў ссылцы пасля французскай рэвалюцыі. Яны змаглі вярнуцца ў Францыю толькі ў 1871 годзе.
22 мая 1886 года Амелія выйшла замуж за партугальскага прынца Карлуша. Ён быў старэйшым сынам караля Партугаліі Луіша I і спадчыннікам трона. У пары было трое дзяцей:
Кіраванне [правіць]
У 1892 годзе Амелія атрымала ад Папы Рымскага Льва XIII ганаровую ўзнагароду — Залатую ружу.
У кастрычніку 1889 года Карлуш змяніў на троне бацьку і разам з ім Амелія стала каралевай Партугаліі. Яна гуляла важную сацыяльную і культурную ролю ў краіне. У 1892 годзе яна заснавала «Інстытут дапамогі пацярпелым караблекрушэнне», у 1905 — «Музей каралеўскіх карэт» (у наш час Нацыянальны музей карэт). Асабліва важным было стварэнне «Нацыянальнай дапамогі хворым на туберкулез» для барацьбы супраць распаўсюджанай у той час хваробы.
На мяжы стагоддзяў палітычная сітуацыя ў краіне была нестабільнай. Кароль не карыстаўся павагай, абвінавачаны ў фінансавых махінацыях. У каралеўскай сям'і нарастала суперніцтва паміж дынастыямі Браганса і Саксен-Кобург-Гота. Рухі рэспубліканцаў і анархістаў знаходзілі ўсё большы водгуку сярод народа.
1 лютага 1908 года, калі Амелія з мужам і двума сынамі вярталіся з адпачынку ў Францыі ў Лісабон, два тэрарыста-рэспубліканца адкрылі агонь па іх адкрытым экіпажы. Кароль быў забіты на месцы, спадчыннік прастола Луіш Філіпэ памёр праз 20 хвілін, малодшы сын Мануэл быў лёгка паранены ў руку і стаў наступным каралём.
Пасля трагедыі каралева аддалілася ў палац Пена ў Сінтры, адкуль выходзіла толькі каб падтрымаць сына Мануэла II. Рэвалюцыйны рух набіраў сілу, у канчатковым выніку 5 кастрычніка 1910 Партугалія была абвешчана рэспублікай.
Апошнія гады [правіць]
Каралеўская сям'я пакінула Партугалію. Амелія была прынята ў свайго брата Філіпа, герцага Арлеанскага у Вялікабрытаніі. Пасля вяселля Мануэла з прынцэсай Аўгустай Вікторыяй Гогенцолерн былая каралева адправілася ў Францыю, дзе спынілася ў палацы Бельвю, каля Версаля.
У 1932 годзе Амелія перанесла яшчэ адну цяжкую страту — смерць сына Мануэла. Такім чынам яна стала апошняй прадстаўніцай партугальскай галіны Саксен-Кобургскай дынастыі. Падчас Другой сусветнай вайны ўрад Салазара прапанавала Амеліі палітычнае сховішча, але яна палічыла за лепшае застацца ў Францыі. Пасля заканчэння вайны яна наведала Партугалію. У 1945 каралева стала хроснай дона Дуартэ, цяперашняга герцага Браганса, умацаваўшы такім чынам прымірэнне дзвюх галін каралеўскай сям'і.
Каралева Амелія сканала ў Францыі, у сваім палацы Бельвю. Яе прах быў пахаваны побач з рэшткамі яе мужа і сына ў маўзалеі царквы Сан-Вісентэ-дэ-Фора ў Лісабоне. Яна засталася апошняй каралевай Партугаліі, бо манархія так і не была адноўлена.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Амелія, прынцэса Арлеанская