Пачайна (станцыя метро)
«Пачайна» укр.: Почайна | |
---|---|
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія | |
Кіеўскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 19 снежня 1980 года |
Раён | Абалонскі |
Тып платформаў | астраўная |
Даўжыня платформаў, м | 100 |
Шырыня платформаў, м | 10 |
Узведзена | Кіеўметрабуд |
Выхад да вуліц |
Абалонскага праспекта, Вярбовай вуліцы |
Час адкрыцця | 05:31 |
Код станцыі | 213 |
Суседнія станцыі | Станцыя метро Абалонь і Станцыя метро Тараса Шаўчэнкі, Кіеў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Пачайна»[1] (укр.: Поча́йна, ⓘ) — 20-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі паміж станцыямі Абалонь і Тараса Шаўчэнкі. Адчынена 19 снежня 1980 года.
Да 8 лютага 2018 года станцыя называлася «Пэтрыўка». 29 снежня 2016 года стала вядома пра верагоднасць перайменавання станцыі ў «Пачайну»[2], у гонар былой ракі Пачайна, у якой, паводле розных крыніц, князь Уладзімір у 988 годе хрысціў Русь.
Канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]Станцыя дробнага залажэння. Мае падземную залу з астраўной пасадачнай платформай. Пралёты залы абапіраюцца на два рады калон. Зала станцыі злучана ўваходамі з двума падземнымі вестыбюлямі. Паўночны вестыбюль накіраваны ў падземны пераход да праспекта Сцяпана Бандэры, Абалонскага праспекта і рынку «Пэтрыўка», паўднёвы вестыбюль выходзіць да Вярбовай вуліцы і чыгуначнай станцыі «Пачайна».
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Станцыя пабудавана са зборных жалезабетонных элементаў. Для надання ёй асаблівага архітэктурнага аблічча абраны спосаб раскрыцця эстэтычнай каштоўнасці даўгавечных аздобных матэрыялаў і іх арганічнага адзінства, што неабходна для сучаснага рашэння прасторы станцыі метро. Станцыя ўпрыгожана некалькімі відамі манументальнага мастацтва. Адзін уваход на платформу ўпрыгожаны мазаікай, другі — вітражамі, а сама платформа — чаканкай. Усе работы былі завершаны ў 1980 годзе. Аўтар — мастачка Людміла Сямыкіна (лаўрэат Шаўчэнкаўскай прэміі) у дуэце з сынам Сетраком Бараянцам.[3]. Ал станцыі «Абалонь» «Пачайна» адрозніваецца падвеснай столлю з перфараванага алюмінія з убудаванымі ў яго свяцільнямі. Наземных вестыбюляў няма.
Фотаздымкі
[правіць | правіць зыходнік]-
Платформа, выгляд у паўднёвы бок.
-
Пасадачная платформа.
-
Назва станцыі на шляхавой сцяне.
-
Чаканка на шляхавой сцяне платформы ў бок станцыі «Абалонь».
-
Чаканка на шляхавой сцяне платформы ў бок станцыі «Тараса Шаўчэнка».
-
Мазаіка са смальты над лесвіцай на платформу, паўднёвы выхад.
-
Вітраж над лесвіцай на платформу, паўночны ўваход.
-
Падземны вестыбюль - касавая зала.
-
Лесвіцы ў бок паўднёвага выхаду.
Рэжым працы
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыццё — 05:38, закрыццё — 0:08.
Адпраўленне першага цягніка ў напрамку:
- ст. «Герояў Дняпра» — 05:57
- ст. «Тэрэмкы» — 05:39
Адпраўленне апошняга цягніка ў напрамку:
- ст. «Герояў Дняпра» — 0:27
- ст. «Тэрэмкы» — 0:11
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ http://ru.tsn.ua/kyiv/v-kievskom-metro-stanciyu-petrovka-mogut-pereimenovat-na-pochaynuyu-776989.html
- ↑ Скарби київського метро: мозаїки, вітражі і не тільки . tykyiv.com (26 лютага 2024).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Звесткі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна
- Старонка станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Архівавана 18 мая 2017.
- Вэб-энцыклапедыя Кіева Архівавана 4 лістапада 2007. (укр.)
- Эскізы некалькіх праектаў станцый Архівавана 7 студзеня 2012.