Уладзімір Святаславіч
| Уладзімір Святаславіч Володимѣръ Свѧтославичь |
|||
| Князь Уладзімір Святаславіч | |||
|
|||
|---|---|---|---|
| 11 чэрвеня 980 — 15 ліпеня 1015 | |||
| Папярэднік: | Яраполк Святаславіч | ||
| Пераемнік: | Святаполк Уладзіміравіч | ||
|
|||
| 970 — каля 988 | |||
| Папярэднік: | Святаслаў Ігаравіч | ||
| Пераемнік: | Вышаслаў Уладзіміравіч | ||
| Веравызнанне: | Паганства, прыняў Праваслаўе | ||
| Нараджэнне: | каля 960 Будуціна пад Псковам |
||
| Смерць: | 15 ліпеня 1015 Берастава пад Кіевам |
||
| Пахаваны: | Дзясяцінная царква, цяпер месца пахавання невядома | ||
| Дынастыя: | Рурыкавічы | ||
| Бацька: | Святаслаў Ігаравіч | ||
| Маці: | Малуша | ||
| Дзеці: | 13 сыноў, 10 дачок | ||
Уладзімір Святаславіч, Уладзімір Вялікі — князь кіеўскі (каля 960 — 1015), сын Святаслава. Першы хрысціянскі валадар Русі.
Заняў кіеўскі сталец пасля жорсткай барацьбы з братам Яраполкам. На працягу ўсяго свайго валадарства вёў войны, наогул паспяховыя; іх вынікам было ўмацаванне Кіеўскай Русі, значна аслабелай пасля паражэння Святаслава ў вайне з Візантыяй (970—971).
Ваяваў з палякамі (981) і забраў у іх Галіччыну і Чырвоную Русь, ваяваў з вяцічамі (982), ятвягамі (983) і радзімічамі (984), і падпарадкаваў гэтыя плямёны; у 985 хадзіў у паход на волжскіх балгараў.
У 988 Уладзімір пачаў вайну з Візантыяй, нападаючы на чарнаморскую калонію Корсунь. Але пасля ўзяцця Корсуні Уладзімір прымірыўся з Візантыяй, якая тады была ў цяжкім становішчы з-за паўстання Варды Фокі, ажаніўся з Ганнай, сястрой Васіля II і Канстанціна Барвянародных, і прыняў хрышчэнне (988). Пасля гэтага Уладзімір не толькі вярнуў Корсунь, але і выслаў значную вайсковую дапамогу імператару, што, відаць, значна паспрыяла перамозе імперыі над Вардам Фокам. Паводле летапісаў, атрад русаў меў значную ролю ў візантыйскім войску яшчэ ў 1016 (паход Васіля II Балгарабойцы на балгараў).
Пасля 988 году войны з заходнімі дзяржавамі спыніліся, але ўвесь час свайго ўладарства Уладзімір вёў войны з печанегамі, з пераменным поспехам. Пад яго кіраўніцтвам былі створаныя новыя і ўмацаваны старыя крэпасці на памежных з качэўнікамі рэках Дзясна, Асцёр, Трубеж, Сула, Стугна; гарнізоны набіраліся з «лепшых мужоў» з ліку наўгародцаў, крывічаў і вяцічаў; будаваліся вартавыя курганы. Паміж сабою ўмацаванні звязваліся сістэмай валоў і тынаў, утвараючы, урэшце, на поўдні зямель Русі несуцэльную ўмацаваная лінію. Кіеў пры Уладзіміры быў абкружаны асобнымі умацаваннямі, падобных сваім прызначэннем да пазнейшых фортаў у крэпасцях.
Літаратура[правіць]
- Русская военная сила. История развития военного дела от начала Руси до нашего времени. Т.1. — М., 1892.