Паўэл (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўэл
англ.: Lake Powell
Каардынаты: 36°56′10″ пн. ш. 111°29′03″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне  ЗША
Упадаюць Каларада
Выцякаюць Каларада
Паўэл (ЗША)
Паўэл
Паўэл
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўэл[1] (англ.: Lake Powell) — вадасховішча ў ЗША на рацэ Каларада, на тэрыторыі штатаў Юта і Арызона. Другое па велічыні вадасховішча ў Злучаных Штатах пасля вадасховішча Мід.

Аб’ём вады пры паўнаводдзі складае 30 км³. Плошча паверхні — 1627 км², плошча вадазборнага басейна — 63 км². Возера Паўэл было створана ў 1956 годзе па рашэнні Кангрэса ЗША. У даліне ракі Каларада, у каньёне Глен, пачалі будаваць плаціну Глен-Каньён вышынёй 178 м. Утвораны басейн быў названы ад імя даследчыка Джона Уэслі Паўэла.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн — карта Юты

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]