Пеніцылін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Penicillin-G 3D.png

Бензілпеніцылін (пеніцылін G (PCN G) або проста пеніцылін (PCN)) — бензілавы эфір 6-амінапеніцыланавай кіслаты.

Гістарычныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Пеніцылін - першы антыбіётык, г.зн. антымікробны прэпарат, атрыманы з прадуктаў жыццядзейнасці мікраарганізмаў. Ён быў выдзелены ў 1928 годзе Аляксандрам Флемінгам з штаму грыба віду Penicillium notatum на аснове выпадковага адкрыцця: трапленне ў культуру бактэрый цвіллевага грыба з навакольнага асяроддзя аказвае бактэрыцыднае дзеянне на культуру бактэрый.

Фармакакінетыка[правіць | правіць зыходнік]

Пасля нутрацягліцавага ўвядзення хутка ўсмоктваецца з месца ін'екцыі. Шырока размяркоўваецца ў тканках і вадкасцях арганізма. Бензілпеніцылін добра пранікае праз плацэнтарны бар'ер, ГЭБ пры запаленні мазгавых абалонак. T ½ - 30 мін. Выводзіцца з мачой.