Антыбіётыкі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Антыбіётыкі (ад стар.-грэч. Ἀντί — anti — супраць, βίος — bios — жыццё) — рэчывы прыроднага цi паўсінтэтычнага паходжання, якія падаўляюць рост жывых клетак, часцей за ўсё пракарыятычных або найпростых.
Антыбіётыкі прыроднага паходжання часцей за ўсё прадукуюцца акцінаміцэтамі, радзей — неміцэліяльнымі бактэрыямі.
Некаторыя антыбіётыкі аказваюць моцнае падаўляльнае дзеянне на рост і размнажэнне бактэрый і пры гэтым адносна мала пашкоджваюць або зусім не пашкоджваюць клеткі макраарганізма, і таму ўжываюцца ў якасці лекавых сродкаў.
Некаторыя антыбіётыкі выкарыстоўваюцца ў якасці цытастатычных (проціпухлінных) прэпаратаў пры лячэнні анкалагічных захворванняў.
Гл.таксама [правіць]
