Перфакартка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Перфакартка, фармат IBM
Файл:Korsakov punch card.JPG
Перфаравальная табліца С. М. Корсакава, 1832 год
Перфакартка
Файл:Punch Cad Sand Russian.jpg
Савецкі варыянт перфакарткі IBM, 1980 г.

Інфармацыя адлюстравана наяўнасцю ці адсутнасцю адтуліны ў пэўнай пазіцыі карткі з тонкага картону


Перфакартка (ад лац.: perforoпрабіваю і лац.: chartaаркуш з папірусу; папера) — носьбіт інфармацыі, прызначаны дзеля зжывання ў сістэмах аўтаматычнай апрацоўкі звестак. Зробленая з тонкага картону перфакартка змяшчае інфармацыю праз наяўнасць ці адсутнасць адтулінаў у пэўных пазіцыях карткі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Перфакарткі упершыню пачалі выкарыстоўвацца ў ткацкіх станках Жакарда (1808) для кіравання ўзорамі на тканінах. У інфарматыцы перфакарткі ўпершыню пачалі ўжывацца ў «інтэлектуальных машынах» калежскага саветніка С.М. Корсакава (1832), механічных прыладах для інфармацыйнага пошуку і класіфікацыі запісаў. Перфакарткі таксама планавалася ўжываць у «аналітычнай машыне» Бэбіджа. Напрыканцы XIX ст. пачалося ўжыванне перфакартак для апрацоўкі вынікаў перапісу насельніцтва ў ЗША (гл. табулятар Холерыта).

Існавала шмат розных фарматаў перфакартак; найбольш распаўсюджаным быў «фармат IBM», уведзены ў 1928г. — 12 радкоў і 80 калонак, памер карткі 7⅜ × 3¾ цалі (187,325 × 82,55мм), таўшчыня карткі 0,007 цалі (0,178мм). першапачаткова вуглы былі вострыя, а з 1964г. — скругленыя (у СССР і пазней ужывалі карткі з вострымі вугламі). Прыкметна, што паводле прыблізных падлікаў, гігабайт інфармацыі ў выглядзе перфакартак важыў бы прыкладна 22 тоны (не ўлічваючы вагі, страчанай з-за перфаравання адтулінаў).

Падтрымка ўжывання гэтага носьбіта інфармацыі выклікала з'яўленне індустрыі дзеля вытворчасці спецыялізаванага абсталявання — раскладкава-падборных, расшыфравальных і іншых машын.

Ужыванне ў камп'ютарнай тэхніцы[правіць | правіць зыходнік]

Камп'ютары першага пакалення у 2050-я гады XX стагоддзя, выкарыстоўвалі перфакарткі ў якасці асноўнага носьбіта захоўвання і апрацоўкі звестак. Потым, напрацягу 70-х — пачатка 80-х, яны ўжываліся толькі для захоўвання звестак і паступова былі заменены гнуткімі магнітнымі дыскамі вялікага памеру. У сапраўдны час перфакарткі не ўжываюцца нідзе, акрамя састарэлых сістэм, аднак пакінулі свой след у камп'ютарнай тэхніцы: ужывальны па змоўчванню тэкставы відэарэжым дысплееў пераважнай большасці камп'ютарных прылад змяшчае па гарызанталі 80 знакамесцаў, столькі ж, колькі было на стандартнай перфакартцы.

Галоўнай перавагай перфакартак была зручнасць маніпуляцыі звесткамі — у любым месцы калоды можна было дадаць картак, выдаліць, замяніць адныя карткі іншымі (г.з. фактычна выконваць многія функцыі, пазней рэалізаваныя ў інтэрактыўных тэкставых рэдактарах).

У 2011 годзе ў ЗША яшчэ інавала кампанія Cardamation, якая пастаўляла перфакарткі і прылады для работы з перфакарткамі[1]. Аб ужыванні перфакартак у сучасных арганізацыях паведамлялася ў 1999[2] і 2012 гадах[3].

Двайковы і тэкставы рэжым[правіць | правіць зыходнік]

Запоўненая перфакартка ў тэкставым рэжыме

Падчас работы з перфакарткамі ў двайковым рэжыме перфакартка лічыцца двумерным бітавым масівам; дапушчальныя любыя камбінацыі прабівак. Напрфклад у сістэмах IBM 701 машыннае слова складалася з 36 біт; падчас запісу звестак на перфакарткі ў адным радку прабівак запісвалася 2 машынных слова (апошнія 8 калонак не ўжываліся), усяго на адну перфакартку можна было запісаць 24 машынных слова.

Падчас работы з перфакарткамі ў тэкставым рэжыме кожная калонка значыць адзін сімвал; такім чынам адна перфакартка адлюстроўвае радок з 80 сімвалаў. Дапушчальныя толькі некаторыя камбінацыі прабівак. Найбольш проста кадуюцца лічбы — адной адтулінай у пазіцыі, пазначанай патрэбнай лічбай. Літары і іншыя сімвалы кадуюцца некалькімі прабіўкамі ў адной калонцы. Адсутнасць прабівак у калонцы лічыцца прабелам (у адрозненні ад перфастужкі, дзе адсутнасць прабівак значыць пусты сімвал, NUL). У сістэме IBM/360 былі вызначаны камбінацыі прабівак для ўсіх 256 значэнняў байта (напрыклад, пусты сімвал NUL пазначаўся камбінацыяй 12-0-1-8-9), так што фактычна ў тэкставым рэжыме можна было запісваць і любыя двайковыя звесткі.

Дзеля зручнасці работы з тэкставымі звесткамі ўздоўж верхняга краю перфакарткі часта друкавалі тыя ж сімвалы ў чытальным выглядзе.

Узор коду[правіць | правіць зыходнік]

     ________________________________________________________________
    /&-0123456789ABCDEFGHIJKLMNOPQR/STUVWXYZ:#@'="[.<(+|]$*);^\,%_>?
12 / X           XXXXXXXXX                        XXXXXX
11|   X                   XXXXXXXXX                     XXXXXX
 0|    X                           XXXXXXXXX                  XXXXXX
 1|     X        X        X       
 2|      X        X        X        X       X     X     X     X
 3|       X        X        X        X       X     X     X     X
 4|        X        X        X        X       X     X     X     X
 5|         X        X        X        X       X     X     X     X
 6|          X        X        X        X       X     X     X     X
 7|           X        X        X        X       X     X     X     X
 8|            X        X        X        X XXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXX
 9|             X        X        X        X
  |__________________________________________________________________

Варта заўважыць, што ўсюды аднолькава кадаваліся толькі лічбы і англійскія літары; у кадаванні астатніх сімвалаў існавалі вялікія адрозненні различия.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Лагатып Вікіслоўнікі