Петрыкаўскі дэсант

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Петрыкаўскі дэсант
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
Дата 29 чэрвеня 1944 года
Месца Петрыкаў
Вынік перамога СССР
Праціўнікі
 СССР  Трэці рэйх
Камандуючыя
І. Міхайлаў невядома
Сілы бакоў
290 чалавек невядома

Петрыкаўскі дэсант 29 чэрвеня 1944 года — тактычны рачны дэсант, высаджаны катэрамі Дняпроўскай ваеннай флатыліі ў ходзе Беларускай наступальнай аперацыі Вялікай Айчыннай вайны.

План аперацыі[правіць | правіць зыходнік]

З 22 чэрвеня 1944 года войскі 61-й арміі (камандуючы генерал-лейтэнант П. А. Бялоў) 1-га Беларускага фронту (камандуючы Маршал Савецкага Саюза К. К. Ракасоўскі) у рамках Беларускай стратэгічнай наступальнай аперацыі вялі наступленне ў басейне ракі Прыпяць у агульным кірунку на Пінск. Іх дзеянні падтрымлівалі катэры Дняпроўскай флатыліі (камандуючы флатыліяй капітан 1-га рангу В. В. Грыгор’еў), якія цесна ўзаемадзейнічалі з сухапутнымі часцямі.

У раёне горада Петрыкаў на правым беразе Прыпяці нямецкія войскі 2-й арміі (камандуючы генерал-палкоўнік Вальтэр Вайс) групы армій «Цэнтр» распачалі спробу затрымаць прасоўванне праціўніка.

Для хутчэйшага авалодання гэтым буйным населеным пунктам было вырашана высадзіць у горад тактычны дэсант адначасова з ударам 55-й стралковай дывізіі 89-га стралковага корпуса 61-й арміі.

Ход аперацыі[правіць | правіць зыходнік]

Высадка выконвалася сіламі дывізіёна катэраў 2-й брыгады рачных караблёў пад камандаваннем капітан-лейтэнанта І. П. Міхайлава. Дэсантны атрад ішоў на 3-х суднах, паход і высадку забяспечвалі два паўглісера. Дэсант быў прыняты на борт 28 чэрвеня (стралковая рота, 290 чалавек) і з надыходам цемры накіраваўся да Петрыкава. Катэрам удалося ўтойліва прайсці па рацэ з берагамі, занятымі нямецкімі войскамі. З набліжэннем дэсанту да горада савецкая артылерыя нанесла магутны ўдар. Катэры на вялікай хуткасці прарваліся да цэнтра горада і паспяхова высадзілі дэсант на прыстань і прылеглыя да берага ракі вуліцы. Адначасова пачалі атаку сухапутныя часці. Камбінаваным ударам з двух бакоў у начным баі Петрыкаў быў на працягу некалькіх гадзін вызвалены[1].

Вынік аперацыі[правіць | правіць зыходнік]

Войскі 89-га стралковага корпуса працягвалі пераследваць праціўніка, які адступаў уздоўж Прыпяці да Дарашэвічаў. Паспяховае ўзаемадзеянне арміі і флатыліі дазволіла падтрымліваць высокія тэмпы наступлення.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рязанцев В. И. По речным дорогам войны (От Сталинграда до Берлина): Документальная повесть. — СПб.: Лениздат, 1994. — 341 с. — ISBN 5-289-01774-7. — С. 177—180.

Крыніцы і літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Григорьев В. В. И корабли штурмовали Берлин / [лит. запись Н. Н. Ланина]. — М.: Воениздат, 1984. — 253 с. : 6 л. ил. — (Военные мемуары).
  • Золотарёв В. А., Козлов И. А. Три столетия Российского флота. — Т. 4. — СПб.: Полигон, 2005.
  • Чертов В. Днепровская военная флотилия в операции «Багратион». // Морской сборник. — 2019. — № 8. — С. 78-85.
  • «Освобождение городов»Архівавана 14 лютага 2010..