Горад Пінск

З Вікіпедыя.

(Пасля перасылкі з Пінск)
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Пінск
Герб
Герб
Краіна Беларусь
Каардынаты 52°7′ пн. ш. 26°5′ у. д. (G)
Насельніцтва 131,0 тыс. чалавек (2007)
Афіцыйны сайт http://pinsk.by (руск.)
Пінск (Беларусь)
Пінск
Пінск

ПІНСК — горад абласнога падпарадкавання ў Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Пінскага раёну, у зліцця рэк Піна і Прыпяць. У 180 км да ўсходу ад Брэста. Чыгуначная станцыя на лініі Брэст—Лунінец. Вузел аўтадарог на Іванава, Івацэвічы, Лунінец, Столін. Рачны порт. Пінск называюць сталіцай Палесся, тут знаходзяцца 44 гістарычна-культурныя помнікі, якія ахоўваюцца Рэспублікай Беларусь. Насельніцтва 129,6 тыс. чал. (2006).

Змест

[правіць] Гісторыя

Упершыню згадваецца пад 1097 у «Аповесці мінулых гадоў» як Пинеск, Пиньск. Лічыцца, што назва Пінск паходзіць ад назвы ракі Піна, на якой стаіць горад (у месцы яе зліцця з Прыпяццю). Наконт гідроніма Піна існуюць розныя тэорыі, з іх найбольш пашыраныя: Піна ад пена; "Піна" ад лац.: пінус - сасна, бо сосны ў вялікай колькасці раслі на берагах ракі.

Да сяр. 12 ст. горад уваходзіў у Тураўскай зямлі, з 2-й пал. 12 ст. цэнтр удзельнага Пінскага княства. З пач. 14 ст. у складзе ВКЛ. 12 студзеня 1581 атрымаў магдэбургскае права і герб. У 17—18 ст. Пінск неаднаразова быў разрабаваны і спалены. У 1706 Пінск быў арміяй шведскага караля Карла XII. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 у складзе Расійскай імперыі, цэнтр павета. У 1822 праз горад прайшла лініяі Палескіх чыгунак. Паводле Рыжскага мірнага дагавору (18.3.1921) Пінск адышоў да Другой Рэчы Паспалітай. У 1939 увайшоў у склад БССР, цэнтр Палескай вобласці.

[правіць] Дэмаграфія

Дынаміка колькасці насельніцтва Пінска:

  • 16 ст. - 5,0 тыс.
  • 1825 - 4,2 тыс.
  • 1841 - 6,8 тыс.
  • 1861 - 11,3 тыс.
  • 1900 - 29,5 тыс.
  • 1910 - 36,4 тыс.
  • 1921 - 23,5 тыс.
  • 1931 - 33,5 тыс.
  • 1939 - 35,9 тыс.
  • 1959 - 41,5 тыс.
  • 1986 - 112,6 тыс.
  • 2000 - 132,6 тыс.
  • 2007 - 131,0 тыс.

[правіць] Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудаўнічай, лёгкай, дрэваапрацоўчай, харчовы, будаўнічых матэрыялаў, мікрабіялагічнай прамысловасці. Пінск — перспектыўны цэнтр турызму Беларусі міжнароднага значэння. Гасцініцы «Аэліта», «Прыпяць», «Спорт».

[правіць] Культура

Гарадскі тэатр-студыя «Дыяген» і народны моладзевы тэатр «Візаві». Музей Беларускага Палесся.

Пінскі Федораўскі сабор (1990-я).

[правіць] Адукацыя

У 2006 створаны Палескі дзяржаўны універсітэт.

12 верасня 2001 года ў Пінску адбылося адкрыццё Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага.

Сярэдняя спецыяльная адукацыя:

[правіць] Выдатныя мясціны

  • гарадзішча старажытнага Пінска (археалагічны запаведнік)
  • Пінскі касцёл Ушэсці Найсвяцейшай Панны Марыі і кляштар францысканцаў
  • Пінскі калегіюм езуітаў
  • Пінскі палац Бутрымовіча
  • Пінскі касцёл і кляштар бернардынцаў (цяпер Варварынская царква)
  • Пінскі касцёл Карла Барамеўша

[правіць] Выбітныя асобы

[правіць] У Сеціве

Шаблон:Пінскі раён