Плешчаніцкая фабрыка драўляных шавецкіх капылоў і шпілек

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Плешчаніцкая фабрыка драўляных шавецкіх капылоў і шпілек — колішняе прадпрыемства, якое дзейнічала ў мястэчку Плешчаніцы Барысаўскага павета (цяпер гарадскі пасёлак у Лагойскім раёне Мінскай вобласці) з 1882 г. У 1910 г. называлася «Германа-амерыканская фабрыка драўляных шавецкіх гваздоў і шпілек». Мела 2 паравыя машыны, паравы кацёл. У 1895 г. працавала 106 чалавек. У 1900 г. выпушчана 10 тысяч пудоў драўляных гваздоў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]