Плошча Тараса Шаўчэнкі (Кіеў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Плошча Тараса Шаўчэнкі
укр.: Площа Тараса Шевченка
Кіеў
d=p242
На карце населенага пункта
Агульная інфармацыя
Мясцовасць Мінскі масіў,
Кінь-Грусць
Раён Абалонскі
Ранейшыя назвы плошча Кінь-Грусць

Пло́шча Тара́са Шаўчэнкі — плошча ў Абалонскім раёне горада Кіева. Мясцовасць Кінь-Грусці, Мінскага масіва. Размешчана паміж вуліцамі Вышгарацкай, Сашэнка, Пушча-Вадзіцкай, Палярнай і Мінскім праспектам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Плошча ўзнікла ў першай палове ХХ стагоддзя, называлася плошча Кінь-Грусць ад аднайменнай гістарычнай мясцовасці. Сучасная назва ў гонар ўкраінскага паэта, пісьменніка, мастака Т. Р. Шаўчэнкі — з 1959 года.

Паблізу плошчы, паміж Прыёркай, Ветранымі гарамі, Вінаградарам і Пушча-Водзіцкім лесам, размешчаны Шаўчэнкаўскі пасёлак. У жніўні 1859 года Тарас Шаўчэнка жыў у доме № 5 па Вышгарацкай вуліцы ў сям’і Барбары Мацвееўны Пашкоўскай.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Праз плошчу праходзяць аўтобусныя, тралейбусныя, трамвайныя маршруты, дзякуючы чаму можна бесперасадачна дабрацца да дзесятка станцый метро.

У паўночнай частцы плошчы знаходзіцца аўтастанцыя «Палессе», ад якой адпраўляюцца аўтобусы па маршрутах паўночнага напрамку. Ва ўсходняй частцы трамвайнае кальцо.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]