Помнік Канстанціну Цыялкоўскаму (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік Канстанціну Цыялкоўскаму
53°54′15″ пн. ш. 27°34′26″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад
Скульптар А. Заспіцкі, Л. Гумілеўскі
Дата заснавання 1965
Дата пабудовы 1965 год
Матэрыял бетон
Map

Помнік Канстанціну Цыялкоўскаму — помнік у Мінску, прысвечаны рускаму вучонаму і даследчыку, заснавальніку сучаснай касманаўтыкі Канстанціну Цыялкоўскаму

Устаноўлены ў 1965 г. у парку імя М. Горкага (скульпт. А. Заспіцкі, Л. Гумілеўскі).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Паплечны бюст вучонага з бетону з мармуровай крошкай пастаўлены на пастаменце прамавугольнай формы. Вышыня пастамента складае 3 м, бюста 1,5 м. Пластыка рысаў твару абагульнена. Нешматлікія матывы руху - валасы, нібы ветрам адкінутыя з высокага ілба, плашч, што развяваецца, — асацыіруюцца з тэмай палёту, надаюць вобразу рамантычнае гучанне. Белы колер бюста добра суадносіцца з ружовым пастаментам і шэрымі плітамі дарожкі, што вядзе да помніка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]