Белы колер
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Белы | ||
|---|---|---|
| — Колерныя каардынаты — | ||
| RGB HEX | #FFFFFF | |
| RGB¹ | (r, g, b) | (255, 255, 255) |
| CMYK² | (c, m, y, k) | (0, 0, 0, 0) |
| HSV | (h, s, v) | (0°, 0%, 100%) |
| ¹: Нармалізавана да [0–255] ²: Нармалізавана да [0–100] |
||
Белы колер — гэта так званы ахраматычны колер (нараўне з чорным і адценнямі шэрага). Святло з крыніцы, выпускалага раўнамернае для ўсіх даўжынь хваль бачнага спектру - электрамагнітнае выпраменьванне, выклікае пры трапленні на сятчатку здаровага вока адчуванне белага колеру.
Адытыўны сінтэз колеру, у сувязі з асаблівасцю зроку, дазваляе атрымліваць белы колер змешваннем чырвонага, зялёнага і сіняга - спектральных колераў, што ўжываецца, напрыклад, у кінескопах.
Для выпадку субтрактыўнага сінтэзу колеру, белы з'яўляецца пачатковым колерам, "фонам". Напрыклад, колерам паперы пры друку на друкарцы.
Белы колер мае найвышэйшую яркасць, адценне — 0.
[правіць] Гісторыя і этнаграфія
- Белая Русь - адна з назваў Беларусі.
- У культуры некаторых краін Міжземнамор'я і Індыі белы — колер жаласць, у культуры большасці краін Захаду — знак чысціні.
- Белае духавенства у праваслаўі.
- Белы - традыцыйны колер вясельнай сукенкі ў Еўрапейскіх краінах і ў Японіі. Белая сукенка лічыцца знакам чысціні і нявіннасці
- Белы сцяг — міжнародны знак капітуляцыі або перамір'я.
- Белы танец — танец, на якім дамы запрашаюць кавалераў.
- Белы чалавек - так часта завуць прадстаўніка еўрапеоіднай расы прадстаўнікі іншых рас.
- Белы квіток - жаргонны назоў даведкі, атрымоўванай хворым, якая сведчыць аб парушэннях псіхікі ў хворага.
- Белая гарачка - стан моцнага алкагольнага ап'янення, выклікалага з'яўленне галюцынацый.