Помнік Міндоўгу (Вільнюс)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Помнік Міндоўгу, Вільнюс)
Помнік
Помнік Міндоўгу

54°41′07″ пн. ш. 25°17′19″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Горад Вільнюс
Скульптар Рэгімантас Мідзвікіс  (літ.)
Архітэктар Альгімантас Насвіціс  (руск.), Рычардас Крыштапавічус  (літ.), Іняса Алістратавайце
Дата заснавання 2003
Дата пабудовы 2003 год
Вышыня 3,5
Матэрыял граніт
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Помнік Міндоўгу — помнік каралю Міндоўгу ў Вільнюсе. Помнік размешчаны перад галоўным будынкам Нацыянальнага музея Літвы.

Помнік створаны вядомым скульптарам Рэгімантасам Мідзвікісам  (літ.) і архітэктарамі Альгімантасам Насвіцісам  (руск.), Рычардасам Крыштапавічусам  (літ.), Інясай Алістратавайце. Урачыста адкрыты 6 ліпеня 2003 года падчас святкавання 750-годдзя каранацыі Міндоўга.

Гранітная фігура караля Міндоўга вышынёй тры з паловай метры сядзіць на троне, трымаючы ў руках сімвалы каралеўскай улады — дзяржаву і скіпетр. Каралеўскі трон усталяваны на круглым шэрым пастаменце, абрамленым сонечным календаром, на якім адзначаны найважнейшыя язычніцкія балцкія і хрысціянскія святы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]