Помнік землякам (Масты)
Помнік | |
Помнік землякам | |
---|---|
53°24′35″ пн. ш. 24°31′43″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | 1968 |
Помнік землякам — помнік у горадзе Масты Гродзенскай вобласці. Пастаўлены на ўшанаванне памяці 17 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Помнік усталяваны ў 1968 годзе ў горадзе Масты на вуліцы Занёманская ў памяць пра загінуўшых землякоў. Спачатку на пастаменце стаяў бронзавы салдат, пазней была ўсталявана стэла[1].
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
У цэнтры кампазіцыі — стэла ў форме салдацкага штыка, вакол якой з абодвух бакоў пастамента размешчаны таблічкі, на якіх пазначаны імёны загінуўшых. Усе элементы кампазіцыі былі абліцаваныя светла-шэрым каменем. Каля помніка — выкладзеная пліткай пляцоўка.
У красавіку 2021 года абеліск быў пафарбаваны ў зялёна-чырвоны колер[2].