Стэла
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Пахавальная стэла са Старажытнага Егіпта
Стэла (грэч. στήλη, stēlē) — каменная, мармуровая, гранітная або драўляная пліта (ці слуп) з высечанымі на ёй тэкстамі ці выявамі. Устанаўліваецца ў якасці пахавальнага або памятнага знака. Не варта блытаць з абеліскам — па большай частцы слупом ці конусападобнай калонай.
У Кітаі стэлы былі папулярны на працягу шматлікіх стагоддзяў яго гісторыі. Іх узводзілі як рэлігійныя арганізацыі, так і імператары, а ў нашы дні — камуністычны ўрад. Найбольш важныя, асабліва імператарскія, стэлы часта ўстанаўліваліся на спіне каменных чарапах, т.з. «гуйфу» ці «бісі». У старажытнай кітайскай сталіцы Сіяне вялікая колькасць стэл экспануецца ў музеі, вядомым як Лес стэл.
Змест |
Шырока вядомыя стэлы [правіць]
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стэла
| Гэта пачатак артыкула пра архітэктуру. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |