З пляцоўкі Вікіпедыя.
Пратысты (Protista), або пратактысты (Protoctista) — царства эўкарыятычных арганізмаў. Да яго адносяцца аднаклетачныя, каланіяльныя і мнагаклетачныя арганізмы, якія не маюць сапраўдных тканак. Межы гэтага царства і яго сістэматыка дакладна не вызначаныя. Вывучае пратысталогія.
Тэрмін увёў Э. Гекель (1866), які прапанаваў вылучаць пратысты ў асобнае царства, што ўключала таксама бактэрый.
Некаторыя вучоныя выказвалі думку, што да пратыстаў неабходна адносіць толькі жывёльныя аднаклетачныя арганізмы. Аднак на клетачным узроўні немагчыма правесці пэўную мяжу паміж раслінамі і жывёламі. Напрыклад, некаторыя раслінны жгуціканосцы здольныя мяняць тып жыўлення ў залежнасці ад умоў асяроддзя: на святле ажыццяўляюць фотасінтэз (жывяцца як аўтатрофы), у цемры здольны жывіцца гатовымі арганічнымі рэчывамі (як гетэратрофы). Гэта сведчыць пра адзінства паходжання раслін і жывёл і дазваляе аб'яднаць у групу пратыстаў усе аднаклетачныя ядзерныя арганізмы.[1]
Зноскі
- Шалапёнак А. Пратысты // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001.