Фотасінтэз
Фотасі́нтэз (ад грэч. φωτο- — святло і σύνθεσις — сінтэз, сумяшчэнне, змяшчэнне разам) — працэс утварэння арганічнага рэчыва з дыаксіда вугляроду і вады на святле пры ўдзеле фотамінтэтычных пігментаў хларафіла ў раслін, бактэрыёхларафіл і бактэрыёдапсін у бактэрый.Гэта адзін з самых важных біяхімічных працэсаў на Зямлі[1]. Гэты працэс падтрымлівае высокі ўзровень кіслароду ў атмасферы і спрыяе павелічэнню колькасці арганічнага вугляроду, павелічэнню масы арганічнага рэчыва за кошт неарганічнай матэрыі.
Фотасінтэз адбываецца ў два этапы — этап святла, гэтак званы этап змены энергіі, у якім святло паглынаецца і яго энергія пераўтвараецца ў энергію хімічных сувязяў і ў якасці пабочнага прадукта вылучаецца кісларод, і цёмную фазу, гэтак званы этап змены фазы рэчыва, дзе энергія хімічных сувязяў злучэнняў, якія ўтварыліся ў фазе святла, выкарыстоўваюцца для сінтэзу арганічных злучэнняў. Абедзве фазы адбываюцца адначасова і пры наяўнасці святла. Эфектыўнасць пераўтварэння энергіі святла ў энергію хімічных сувязяў вугляводаў складе 22—33%.
Фотасінтэз з'яўляецца адзіным працэсам у біясферы, які прыводзіць да засваення энергіі Сонца і забяспечвае існаванне як раслін, гэтак і ўсіх гетэратрофных арганізмаў[2].
Зноскі
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фотасінтэз- Тыпы фотасінтэзу
- Анімацыя фотасінтэзу
- «Фотасінтэз» у навуковым даведніку
- Фотасінтэз. Science Aid
| Гэта пачатак артыкула па біялогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
