Тканка
Тканка — гэта сукупнасць клетак, якія звязаныя агульным паходжаннем і выконваюць агульныя функцыі. Вывучэннем тканак займаецца навука гісталогія.
Змест |
Паняцце тканкі [правіць]
Чалавечаскае цела развіваецца з адной клеткі - аплодненага яйка - зіготы. Яно дзеліцца некалькі разоў і утварае мнагаклетачны зародак. У зародку з пакалення ў пакаленне, выяўляюцца адрозненні ў структуры і фізіялогіі клетак. Такім чынам, у мнагаклетачным зародку паступова дыферэнцыруюцца розныя тыпы клетак.
Усе клеткі маюць некаторыя агульныя рысы - яны ядуць, дыхаюць, растуць, дзеляцца і іншае. Тым не менш, яны з'яўляюцца спецыялізаванымі для выканання пэўных відаў дзейнасці лепш, чым іншыя. Напрыклад, цягліцавыя клеткі адаптаваны, каб скарачацца, рэцэптары - каб успрымаць раздражняльнікі, жалезістыя - вызваляць рэчывы - сакрэты і да т.п.
Клеткі, якія спецыялізуюцца на адным родзе дзейнасці, аб'ядноўваюцца ў тканкі. Набор клетак з аналагічнай структурай і функцыяй, разам з міжклетачным рэчывам завецца тканкай.
Тканка жывёл і чалавека [правіць]
У адпаведнасці з асоўнымі саматычнымі функцыямі арганізма адрозніваюць 4 тыпы тканкі: эпітэлій, злучальная тканка, мышачная тканка, нервовая тканка. Развіццё (гістагенез) кожнага тыпу — вынік дыферэнцыроўкі — станаўлення рыс спецьіялізацыі ў клетак-папярэдніц, дэтэрмінаваных у эмбрыягенезе для развіцця пэўнай тканкі. Звычайна адна тканка ці некаторыя яе спецыялізаваныя клеткі ажыццяўляюць спецыфічныя для кожнага арганізама функцыі. Комплексы клетак тканкі што працуюць сумесна, утвараюць у органах шматлікія структурна-функцыянальныя адзінкі (напр., нефрон).
Будова тканкі аднаго тыпу (асабліва найбольш высокаспецыялізаванай нервовай) можа значна адрознівацца ў розных частках арганізма, а таксама ў арганізмаў рознага сістэмнага становішча. У ніжэйшых мнагаклетачных функцыі тканкі не так строга вызначаюцца, як у вышэйшых. Эвалюцыя арганізмаў прывяла да спецыялізацыі клетак і ўзаемаабумоўленасці іх функцыянавання ў шматгканкавай сістэме. У эксперыменце можна забяспечыць жыцце і размнажэнне тканкі па-за арганізмам (гл. культура тканкі).
У жывёл тканку вывучае гісталогія.
Тканка раслін [правіць]
Тканка раслін — сістэма клетак структурна і функцыянальна ўзаемазвязаных адна з адной і звычайна падобных па паходжанні.
Простая тканка складаецца з аднаго тыпу клетак (напр., каленхіма, складаная — з розных (напр., эпідэрма). Здольнасць да працяглага росту (адна з асаблівасцей раслін) вызначаецца ўтваральнымі тканкамі — мерыстэмамі, якія даюць пачатак пастаянным тканкам. Адрозніваюць 3 сістэмы пастаянных тканак: покрыўную (напр., эпідэрма, перыдэрма, корка), праводную (напр., луб, ксілема), асноўную (напр., хларэнхіма, каленхіма, склеранхіма), а таксама выдзяляльныя структуры, групы клетак або адзінкавыя клеткі (ідыёбласты), што ўключаюцца ў іншыя тканкі, сістэму праветрывання (сукупнасць міжклетнікаў, вусцейкаў і сачавічкаў). У раслін тканку вывучае анатомія раслін.
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Леанцюк А. Тканка // БЭ ў 18 т. Т. 15. Мн., 2002.
- Машчанка М. Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М.В.Машчанка, А.Л.Барысаў; пер. з рус. мовы В.У.Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2011. ISBN 978-985-03-1531-1.
| Гэта пачатак артыкула па біялогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Біялагічныя тканкі | |
|---|---|
| Клетка | |
| Жывёлы | Эпітэліяльная • Злучальная (касцявая, храстковая, тлушчавая, кроў і лімфа) • Нервовая • Мышачная • Покрыўная |
| Расліны | Утваральная (мерыстэма) • Покрыўная • Механічная • Адсарбцыйная • Асіміляцыйная • Праводзячая • Сакраторная • Аэрэнхіма |
| Гл. таксама | Гісталогія • Міжклетачнае рэчыва |
| Орган | |