Пра (прыток Акі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пра
руск. Пра
У Окскім запаведніку
У Окскім запаведніку
Характарыстыка
Даўжыня 167 км
Басейн 5 520 км²
Расход вады 24,1[1] м³/с (за 99 км ад вусця)
Вадацёк
Выток Святое
 • Каардынаты 55°21′34,55″ пн. ш. 40°09′26,27″ у. д.HGЯO
Вусце Ака
 • Каардынаты 54°44′49,55″ пн. ш. 41°00′36,36″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Волга → Каспійскае мора

Краіна
Рэгіёны Разанская вобласць, Маскоўская вобласць
Код у ДВР 09010102312110000026245
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пра (руск.: Пра) — рака ў Разанскай і Маскоўскай абласцях Расіі, левы прыток ракі Ака (басейн Волгі).

Даўжыня ракі 167 км. Плошча вадазбору 5520 км². Сярэдні расход вады за 99 км ад вусця 24,1[1] м³/с. Сярэдні шматгадовы сцёк 0,761[1] км³/год. Выцякае з возера Святое, працякае па Мяшчорскай нізіне. У верхнім цячэнні працякае праз Клепікаўскія азёры, у ніжнім — па тэрыторыі Окскага біясфернага запаведніка. Рэчышча слаба звілістае ў верхнім цячэнні і пераважна звілістае ў сярэднім і ніжнім. Ніжэй возера Мартынава рака ўтварае некалькі рукавоў[1]. Пойма ракі забалочаная, са старычнымі азёрамі і пратокамі. Шырыня поймы ад 0,5 да 4 км[1]. Жыўленне пераважна снегавое. У раку ўпадае вялікая колькасць меліярацыйных каналаў[1]. Сярод прытокаў: Кадзь, Белая, Ураж, Соўка і інш.

Басейн Акі

На рацэ горад Спас-Клепікі (Разанская вобласць).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 343. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]