Проксіма Цэнтаўра

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Проксіма Цэнтаўра (лац.: proxima - «бліжэйшая») — чырвоны карлік, які адносіцца да зорнай сістэмы Альфа Цэнтаўра, бліжэйшая да Зямлі зорка пасля Сонца.

Як вынікае з паралакса ў 768,7±0,3 вуглавой мілісекунды (па дадзеных тэлескопа Хабла), Проксіма Цэнтаўра размешчана прыкладна ў 4,22 светлавога года ад Зямлі, што ў 270 000 раз больш адлегласці ад Зямлі да Сонца (астранамічнай адзінкі).

У 2002 годзе з выкарыстаннем метаду аптычнай інтэрфераметрыі было вылічана, што вуглавы дыяметр Проксімы Цэнтаўра складае 1,02±0,08 вуглавых мілісекунды. З улікам прыведзенай вышэй адлегласці да зоркі, вынікае, што яе фактычны дыяметр прыкладна ў 7 разоў меншы за дыяметр Сонца і толькі ў 1,5 разы большы за дыяметр Юпітэра. Маса Проксімы Цэнтаўра таксама прыкладна ў 7 разоў меншая за масу Сонца і ў 150 разоў большая за масу Юпітэра.