Планета Юпітэр
| Юпітэр | |||||||||||||||||||||||
Юпітэр і яго найбольшы спадарожнік Ганімед, здымак КА "Вояджэр-1" 24.1.1979 |
|||||||||||||||||||||||
| Арбітальныя характарыстыкі | |||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Перыгелій |
740 520 000 км |
||||||||||||||||||||||
| Афелій |
16 620 000 км |
||||||||||||||||||||||
| Вялікая паўвось (a) |
778 570 000 км |
||||||||||||||||||||||
| Эксцэнтрысітэт арбіты (e) |
0,0489[1] |
||||||||||||||||||||||
| Сідэрычны перыяд абарачэння |
4332,589 дзён (11,86 гадоў)[1] |
||||||||||||||||||||||
| Сінадычны перыяд абарачэння |
398,88 дзён[1] |
||||||||||||||||||||||
| Арбітальная хуткасць (v) |
13,07 км/с (сярэдняя)[1] |
||||||||||||||||||||||
| Нахіл (i) |
1,03° (адносна экліптыкі) |
||||||||||||||||||||||
Даўгата ўзыходнага вузла ( ) |
100,55615°[1] |
||||||||||||||||||||||
Аргумент перыцэнтра ( ) |
275,66° |
||||||||||||||||||||||
| Спадарожнікі |
65 |
||||||||||||||||||||||
| Фізічныя характарыстыкіyes | |||||||||||||||||||||||
| Сціск |
0,06487[1] |
||||||||||||||||||||||
| Экватарыяльны радыус |
71 492 ± 4 км[1] |
||||||||||||||||||||||
| Палярны радыус |
66 854 ± 10 км[1] |
||||||||||||||||||||||
| Плошча паверхні (S) |
6,21796×1010 км² |
||||||||||||||||||||||
| Аб'ём (V) |
1,43128×1015 км³ |
||||||||||||||||||||||
| Маса (m) |
1,8986×1027 кг |
||||||||||||||||||||||
Сярэдняя шчыльнасць ( ) |
1,326 г/см³[1] |
||||||||||||||||||||||
| Паскарэнне вольнага падзення на экватары (g) |
24,79 м/с² |
||||||||||||||||||||||
Другая касмічная хуткасць ( ) |
59,5 км/с[1] |
||||||||||||||||||||||
| Экватарыяльная хуткасць вярчэння |
12,6 км/с або 45 300 км/ч |
||||||||||||||||||||||
| Перыяд вярчэння (T) |
9,925 гадзін [1] |
||||||||||||||||||||||
| Нахіл восі |
3,13° |
||||||||||||||||||||||
Прамое ўзыходжанне паўночнага полюсу ( ) |
17 гадзін 52 хвіліны 14 секунд |
||||||||||||||||||||||
Схіленне паўночнага полюсу ( ) |
64,496° |
||||||||||||||||||||||
| Альбеда |
0,343 (Бонд)[1] |
||||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||
| Атмасфера | |||||||||||||||||||||||
| Шкала вышыні |
27 км |
||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||
Юпітэр — планета ў Сонечнай сістэме, газавы гігант, 5-я планета паводле адлегласці ад Сонца.
Назва паходзіць ад імя найвышэйшага бога старажытнарымскай міфалогіі.
Дыяметр: ~140000[3] км (11,2 зямных). Маса: 317,8 зямных. Перыяд вярчэння: 9 гадз. 50 мін.[3] Арбітальны перыяд: 11,9 г. Адлегласць ад Сонца: 5,2 а.а.
У цэлым, планета складаецца з вадароду на ~70%, рэшта - гелій і цяжэйшыя элементы: жалеза, крэмній, вуглярод, азот, кісларод. Відавочна, планета мае невялікае (або практычна адсутнае[4]) ядро з цвёрдых парод, акружанае мантыяй з металічнага і вадкага вадароду, акружанае атмасферай з газавіднага вадароду (90%) і гелію (10%), з дадаткам іншых газаў. Сярэдняя тэмпература паверхні -218 °C.
Юпітэр вядомы ад старажытнасці. У Старажытнай Месапатаміі верылі, што Юпітэр гэта вандроўная зорка, якую бог паставіў у нябёсах, каб сачыць за начным небам. Ускосна і няпэўна вядома, што ў сярэднявечнай Беларусі Юпітэр называлі Воўчым Вокам.
Першы касмічны апарат які праляцеў побач з Юпітэрам быў Піянер-10.
[правіць] Сістэма Юпітэра
У плоскасці экватара абарочваюцца вузкія, слаба бачныя кольцы Юпітэра. Яны былі выяўленыя «Вояджэрам-1» у 1979. З Зямлі кольца могуць быць заўважаныя пры назіранні ў інфрачырвоным дыяпазоне. Па выніках даследаванняў «Галілеа» была зроблена выснова, што крыніцай папаўнення кольцаў з'яўляюцца невялікія спадарожнікі Юпітэра.
Колькасць і склад спадарожнікаў Юпітэра ўвесь час удакладняюцца. Налічваецца 63 спадарожнікі.[5] Першымі адкрытымі спадарожнікамі Юпітэра і ўвогуле іншых планет былі Галілеевы спадарожнікі Юпітэра, адкрытыя Галілеа Галілеем у 1610-ым годзе. Найбольшую цікавасць уяўляе Еўропа, якая валодае глабальным акіянам, у якім не выключана наяўнасць жыцця. Усе буйныя спадарожнікі Юпітэра круцяцца сінхронна, і заўсёды павернутыя да Юпітэра адным і тым жа бокам з прычыны ўплыву магутных прыліўных сіл планеты-гіганта. Астатнія спадарожнікі нашмат меншыя, і ўяўляюць сабой скалістыя целы няправільнай формы. Сярод іх ёсць і тыя, якія верцяцца ў зваротны бок.
[правіць] Адметнасці
Юпітэр гэта найбольшае, апроч Сонца, нябеснае цела Сонечнай сістэмы.
Характэрныя папярочныя каляровыя палосы, бачныя на паверхні атмасферы Юпітэра ўтвараюцца іншымі наяўнымі газамі, несенымі ветрамі. Хуткасці ветраў у гэтых палосах дасягаюць 650 км/г.
У атмасферы планеты пастаянна ўтвараюцца ўраганы, бачныя ў выглядзе авальных плям, звычайна белаватага колеру. Ураганы з’яўляюцца, знікаюць, зліваюцца ў большыя, мяняюць колер. Механізм узнікнення ўраганаў пакуль не растлумачаны. Самы вядомы з іх, Вялікая Чырвоная Пляма, з памерамі каля 25 тыс. км, існуе найменш 300 гадоў. Ветры на яго перыферыі дзьмуць з хуткасцямі да 400 км/г.[6] Верх урагану ўздымаецца на 8 км над навакольнымі аблокамі, а сам ураган халаднейшы за наваколле. Чырвоны колер утварэння пакуль не растлумачаны.[7] У 2000, у выніку зліцця трох меншых белых ураганаў,[8] з’явілася падобнае ўтварэнне, "Авал Б.А." або "Малодшая Чырвоная Пляма". Яно працягвае існаваць у 2006.
У 1994 назіралася падзенне кавалкаў каметы Шумейкера-Леві 9 на Юпітэр, якое прыкметна змяніла склад атмасферы Юпітэра, дадаўшы туды значныя колькасці цыяніду вадароду і двуокісу вугляроду.
Гл. таксама: Г. Галілей, Галілеевы спадарожнікі.
Зноскі
- ↑ 1,00 1,01 1,02 1,03 1,04 1,05 1,06 1,07 1,08 1,09 1,10 1,11 1,12 1,13 1,14 Dr. David R. Williams. Jupiter Fact Sheet (англ.) . NASA (2007). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2010. Праверана 6 кастрычніка 2010.
- ↑ Jupiter — NASA (англ.) . — Юпітэр на сайце НАСА. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 5 кастрычніка 2010.
- ↑ 3,0 3,1 Дадзеныя 1999 г.
- ↑ Didier Saumon (Los Alamos National Laboratory), 2005.
- ↑ Дадзеныя 2004 г.
- ↑ Проціў руху гадзінніка.
- ↑ Glenn Orton (JPL), 2006.
- ↑ Два з якіх існавалі каля 90 гадоў.
| Сонечная сістэма | |
|---|---|
|
|
|
|
Малыя целы: метэароіды · астэроіды/іх спадарожнікі (калязямныя · асноўнага пояса · траянцы · кентаўры) · транснептунавыя (ПК · РД) · дамаклоіды · каметы (ВО)
|
)
)
)
)
)
)