Прывілей

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Прывіле́й (ад лац.: privilegium (асобны) + lex (закон) — спецыяльны закон) — выключнае права, асабістае права, перавага, назва патэнта, якая да некаторых часоў ужывалася ў міжнародным ліцэнзіённым, аўтарскім праве.

З гісторыі беларускага права[правіць | правіць зыходнік]

Прывіле́й (ст.-белар.:привилей; польск.: przywilej) - законадаўчы акт у Каралеўстве Польскім (з XII ст.) і Вялікім княстве Літоўскім (з канца XIV ст.), які сцвярджаў правы асобных людзей, шляхетных радоў, сацыяльных груп альбо адміністрацыйных адзінак на нейкае матэрыяльнае, альбо статуснае ўладанне.