Прызма Сінахерыба
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Прызма Тэйлара, ці цыліндр Тэйлара, ці аналы Сенахірыба — шасцігранная гліняная прызма, знойдзеная сярод руін Ніневіі, сталіцы Асірыі. Вышыня — 38 см, шырыня — 14 см. Створана падчас кіравання асірыйскага цара Сенахірыба. Датавана 691 (па некаторых даных: 689) годам да н.э.
Клінапісны акадскі надпіс на шасці баках прызмы апавядае пра кіраванне асірыйскага цара Сенахірыба, які ў 701 г. да н.э., гэта значыць у часы іўдзейскага цара Езекіі, аблажыў Іерусалім. Прызма Тэйлара з'яўляецца адным з трох знойдзеных дагэтуль сведчанняў, якія засталіся ад цара Сенахірыба, пра яго паход супраць Іўдзеі.
У наш час прызма Тэйлара знаходзіцца ў Брытанскім Музеі ў Лондане.
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула па гісторыі Азіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкула па археалогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |