Езекія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Цар Езекія на малюнку 17 ст. у царкве ў Ахусе, Швецыя

Езекія (іўр.: חִזְקִיָּ֫הוּ, חִזְקִיָּ֫ה, יְחִזְקִיָּ֫הוּ; грэч.: Ἐζεκίας, лац.: Ezechias) - трынаццаты цар Іўдзейскага царства, сын Ахаза. З'яўляецца адным з самых значных цароў у Іўдзеі. Езекія падаецца ў Бібліі як вялікі і добры цар. Ён з'яўляецца адзіным з цароў, пра якога сказана, што ён "спадзяваўся на Госпада Бога Ізраілевага, так што нікога не было, як ён, сярод усіх цароў Іўдзеі, ні пасля яго і ні да яго» (4 Цар. 18:5).

Заняў Іўдзейскі сталец ва ўзросце 25 гадоў і валадарыў на працягу 29 гадоў. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што Езекія быў суўладаром Іўдзеі разам са сваім бацькам Ахазам на працягу 14 гадоў пачынаючы з 729 г. да н.э. Уласнае валадаранне Езекіі прыходзіцца на 716-687 гг. да н.э., апошнія 10 гадоў разам са сваім сынам Манасіяй.

Згодна Старому Запавету Езекія арганізаваў рэлігійную рэформу з мэтай аднавіць пакланенне Адзінаму Богу. Цар вырашыў знішчыць ідалапаклонства ва ўсім царстве, забараніў пакланенне на вышынях і "меднага змея" (ці "Нехуштану"), зробленага Майсеем у адпаведнасці з загадам Бога (Лікі 21:8), які стаў аб'ектам пакланення ідалапаклонікаў (4 Цар. 18:04). Замест гэтага, цар увёў цэнтралізаванае пакланенне Госпаду ў храме Іерусаліма. Езекія аднавіў Вялікаднае паломніцтва і традыцыю сабірацца ўсіх плямёнаў Ізраілевых, каб прыняць удзел у свяце Вялікадня. (2 Хрон. 30:5,10,13,26).

Рэшткі вялікай сцяны ў Іерусаліме, пабудаванай Езекіяй супраць Сенахірыма

Пасля смерці асірыйскага цара Саргона, прыходу да ўлады яго сына Сенахірыма, Езекія імкнуўся скінуць апеку асірыйскіх цароў. Ён перастаў плаціць даніну, накладзеных на яго бацьку Ахаза, і «паўстаў супраць цара Асірыйскага, і не стаў служыць яму», але ўступіў у саюз з Егіптам (Іс. 30-31; 36:6-9). Аднак Егіпет не прыйшоў да дапамогу Езекіі, і сітуацыя для цара стала пагражальнай. Езекія пачаў рыхтавацца да аблогі, у Іерусаліме быў пабудаваны тунэль, таксама вядомы як тунэль Сілаамскі, а таксама высокія сцены. Цару давялося сутыкнуцца з уварваннем у Іўдзею Сенахірыма каля 701 да н.э. і ўзяццем у аблогу Іерусаліма. У 2 Цар. 19:35 запісана, што ў час аблогі Ангел Гасподні забіў 185 000 асірыйскіх салдат за адну ноч, а Сенахірым беспяспяхова вярнуўся ў Асірыю.

Пад канец жыцця Езекія смяротна захварэў. Пасля хадатайніцтва прарока Ісайі Езекіі было даравана 15 гадоў жыцця. Гісторыю цудоўнага акрыяння можна знайсці ў 2 Цар. 20:1, 2 Лет. 32:24, Іс. 38:1. Розныя паслы прыйшлі павіншаваць Езекію з аднаўленнем, у тым ліку і паслы Мерадаха Баладана, цара Вавілонскага. Аднак Езекія, замест таго каб узнесці хвалу Богу, паказаў паслам свае багацці.

Захавалася значная колькасць небіблейскіх крыніц, якія вызначаюць Езекію, яго кіраванне і ўплыў. Даследчыкі адзначаюць, што напружанасць у адносінах паміж Асірыяй і Іўдзеяй з'яўляецца адной з найлепшых дакументальных падзей таго часу, і вельмі добра стасуецца з астатнімі гістарычнымі дакументамі старажытнага Блізкага Усходу.

Археолагі знайшлі надпіс на дзвярах магілы, які прыпісваецца яго сакратару Шэўне (2 Цар. 18:18). Таксама рэшткі збудаванняў уздоўж мяжы з Асірыяй дэманструюць дбайную падрыхтоўку да барацьбы з верагодным маршрутам уварвання Сенахірыма і паказваюць прыкметны ступень царскага кіравання гарадамі, а таксама разбурэнне Езекіяй сельскіх ахвярных месцаў і яго цэнтралізацыяй набажэнстваў у Іерусаліме. Захаваліся таксама пячаткі з дакументаў, якія, магчыма, належалі да ўласна Езекіі, а таксама да яго слуг.

Працы археолагаў і філолагаў дазваляюць зрабіць выснову, што пад час кіравання Езекіі адбылося прыкметнае павелічэнне моцы Іўдзейскай дзяржавы. Значна павялічылася колькасць літаратурных твораў. Падчас яго праўлення былі пабудаваны масіўныя гарадскія сцены, сам горад быў значна пашыраны. Насельніцтва Іерусаліма па падліках вучоных павялічылася да 25.000, у пяць разоў больш за насельніцтва часоў Саламона. Такі рэзкі рост сталіцы і краіны навукоўцы тлумачаць прычынай вялікага прытока Ізраільцян, якія збеглі пасля разбурэння Асірыяй паўночнай дзяржавы.

Дзіця ў тунэлі Езекіі, 2010

Археолагамі быў знойдзены таксама Сілаамскі тунэль. Ён быў пракладзены праз 533 метраў цвёрдых парод для таго, каб забяспечыць Іерусалім падземным доступам да вады крыніцы Гіхон, якая знаходзілася па-за межамі горада. Захаваўся надпіс з тунэлю, які зараз знаходзіцца ў Археалагічным музеі Стамбула. Ён захаваў драматычны момант, калі два асобныя каманды працаўнікоў, капалі кірхамі з супрацьлеглага канца тунэля і сутыкнуліся адна з адной. Надпіс з'яўляецца аднім з найбольш важных старажытных надпісаў у Іерусаліме.

Археолагі паказалі і на археалагічныя сведчанні іканаборства ў перыяд валадарання Езекіі. Цэнтральная культавая зала храма ў Арадзе - каралеўскай іўдзейскай крэпасці, была свядома і старанна разабрана, разам з алтарамі і ахвярнікамі, і схавана пад падлогу. Наўмысны дэмантаж храма навукоўцы тлумачаць дзейнасцю Езекіі па барацьбе з язычніцтвам, што даказваецца археалагічнымі фактамі.

Асірыйскія лучнікі

Таксама ў асірыйскіх запісах гаворыцца пра аблогу горада Лахіса, дата аблогі Сэнахірымам Лахіса вызначаецца 701 г. да н.э. На рэльефе Лахіса графічна адлюстравана бітва і параза горада, паказаны асірыйскія лучнікі, што ідуць уверх па пандусу і іўдзеі, якіх цягнуць вяроўкамі. Рэльеф выяўлены ў асірыйскім палацы ў Ніневіі, памерамі 2,5 метры ў вышыню і 80 метраў у даўжыню, ён абгінае асобны пакой. Наведвальнікаў уражвае не толькі велічыня самога твора, але і велічная моц асірыйскай ваеннай машыны.

Археолагі ў падмурках палаца Ніневіі знайшлі так званую прызму Сенахірыма. Яна была напісана клінапісам і апісвае заваёву 46 моцных гарадоў Іудзеі і незлічоную колькасць меншых, а таксама аблогу Іерусаліма. У прызме распавядаецца, што Сенахірым запёр Езекію, "як птушку ў клетцы". З прызмы не вынікае, ці змог Сэнахірым узяць Іерусалім. Па традыцыі ў асірыйскіх прызмах ніколі не паведамлялася пра якія-небудзь паразы ці штосьці дрэннае пра цара. Таму няма ніякага запісу пра гібель асірыйскай арміі пад сценамі Іерусаліма. Па адной з тэорый, параза была выклікана магчымай успышкай бубонай чумы.

Prince du Sang.png
Папярэднік:
Ахаз
Ахаз
Цар Іўдзейскі
 

Суваладарэнне 729 – 716 да н.э.
Уласнае кіраванне 716 – 697 да н.э.
Апошнія гады, смерць 697 – 687 да н.э.

Пераемнік:
Манасія
Менашэ