Прыказка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Пры́казкажанр народнай паэтычнай творчасці, агульнавядомае кароткае выслоўе з павучальным сэнсам. Па форме і функцыі гэты тып ўстойлівай адзінкі аналагічны сказу — валодае сэнсавай, структурнай і інтанацыйнай завершанасцю.

Прыклад: Адной рукой і вузла не завяжаш. Вывучэннем прыказак з мовазнаўчых пазiцый займаецца фразеалогія.

Прыказка – "фальклорны мікратэкст":[1] у ім філасофскі змест спалучаецца з дасканаласцю формы, якая адшліфоўвалася даволі часта на працягу стагоддзяў. Яе кампаненты часта звязваюцца ўнутранай рыфмай: Сем разоў адмервай, а раз адрэзвай. Прыказкі свабодна ўключаюцца ў тэкст, так як іх выкарыстанне не абумоўлена заканамернасцямі лексіка-граматычнай спалучальнасці са словамі свабоднага ўжывання. Нават дыскурсіўная залежнасць прыказак меншая ў параўнанні з прымаўкамі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Mихневич А.Е. Идиоматика // Белорусский и другие славянские языки: семантика и прагматика: Материалы Междунар. конференции Вторые Супруновские чтения (28–29 сент. 2001 г., Минск) / В авт. редакции. – Мн.: БГУ, 2002. с.89–95. С.94

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Фядосік А. С. Прыказка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 67. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Пословица // Российский гуманитарный энциклопедический словарь: В 3 т. — М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС: Филол. фак. С.-Петерб. гос. ун-та, 2002. (руск.)