Прыма (інтэрвал)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прыма (лац.: prima — першая) — музычны інтэрвал шырынёй у адну ступень, гэта значыць утвораны двума гукамі аднолькавай назвы (напрыклад, до — до , до — до-дыез, рэ-бемоль — рэ-дыез), пазначаецца лічбай 1.

Разнавіднасці прымы[правіць | правіць зыходнік]

1. Чыстая прыма — інтэрвал у адну ступень і нуль тонаў, гэта значыць дакладнае паўтарэнне аднаго і таго ж гуку, інакш называецца ўнісонам. Пазначаецца ч. 1

2. Павялічаная прыма — інтэрвал у адну ступень і ў адзін паўтон. Энгарманічна роўная малой секундзе, пазначаецца пав. 1

3. Двойчы павялічаная прыма — інтэрвал у адну ступень і ў адзін цэлы тон. Энгарманічна роўная вялікай секундзе, пазначаецца дв. пав. 1. Можа быць пабудаваная на тых ступенях, якія дапускаюць альтэрацыю як уверх, так і ўніз, гэта значыць на II паніжанай ў мажоры і на IV паніжанай ў міноры. У абодвух выпадках пераходзіць у вялікую тэрцыю (у мажоры - на I ступені, у міноры - на III).

4. Паменшаная прыма — тэарэтычна немагчымая, аднак у паліфаніі такое паняцце часам выкарыстоўваецца для абазначэння інтэрвалу велічынёй у паўтон, які ўтвараецца пры перасячэнні ліній двух суседніх галасоў.

Іншыя значэння ў музыцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Прымай часам называюць асноўны тон акорду.
  • Назва сапранавай разнавіднасці некаторых інструментаў (напрыклад, балалайка-прыма)
  • A prima vista або Р. v. пазначае выкананне п'есы без падрыхтоўкі, з ліста (а premiere vue).
  • Prima volta — надпіс над паўтарае фраз пры першым яе выкананні.