Пріорлайф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пріорлайф
Приорлайф
Тып Страхавое таварыства з абмежаванай адказнасцю
Заснаванне 12 красавіка 2001 года
Ранейшыя назвы УСП "Сёмая лінія"; УСП "Пріорлайф" "Пріорбанк"
Размяшчэнне  Беларусь Мінск, Беларусь
Від страхавання Страхаванне жыцця і Пенсійнае страхаванне
Страхавыя прэміі 81 841 745 BYN (2021 год)
Страхавыя выплаты 45 072 758 BYN (2021 год)
Чысты прыбытак 2 592 558 BYN (2021 год)
Дэвіз Страхаванне вашай будучыні!
Матчына кампанія Пріорбанк
Сайт priorlife.by

СТАА «Пріорлайф»[1] — страхавая кампанія Беларусі, якая спецыялізуецца на Страхаванні жыцця і дадатковай пенсіі, мае адпаведную ліцэнзію ад Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. З’яўляецца даччынай кампаніяй Пріорбанк ААТ — аднаго з найбуйнейшых камерцыйных банкаў Рэспублікі Беларусь, які з’яўляецца сябрам Raiffeisen Bank International. На сённяшні дзень з’яўляецца найстарэйшай страхавой кампаніяй Беларусі з цяпер дзейных, сутнасць якіх звязана са страхаваннем жыцця.

Паводле дадзеных за 2021 год сума ўнёскаў па дагавроах страхавання склала 81 841 745 беларускіх рублёў[2], што склала 38 % ад сумы ўнёскаў усіх страхавых кампаній дадзенага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

УСП «Сёмая лінія», якая з’яўлялася папярэднікам СТАА «Пріорлайф», была адкрыта ў 12 красавіка 2001-га года і спачатку займалася карпарацыйным страхаваннем, звязаным са страхаваннем жыцця. У 2014-м годзе адбыўся масавы запуск праграм для фізічных асоб.

Спачатку СТАА «Пріорлайф» ужыццяўляў рэалізацыю сваіх страхавых прадуктаў самастойна, затым партнёрам кампаніі стаў матчынны Пріорбанк і некалькі страхавых брокераў. Пачынаюсы з 2020-га года было пачата супрацоўніцтва са шмат якімі яшчэ банкамі Беларусі, сярод якіх:

27 верасня 2021 года быў падпісаны Указ № 365 «Аб добраахвотным страхаванні дадатковай пенсіі»[10], які павінен пакласці пачатак змяшанай сістэме пенсійнага страхавання ў Беларусі. Хоць, паводле ўказа, працаўнікі прадпрыемстваў змогуць збіраць на пенсію супольна з працадаўцам толькі праз дзяржаўную страхавую кампанію, грамадзяне па ранейшым могуць адкрываць асабістыя дагаворы страхавання ў тым ліку і ў Пріорлайф.

Праграмы страхавання[правіць | правіць зыходнік]

На сённяшні дзень СТАА «Пріорлайф» прапануе наступныя віды страхавання:

Для юрыдычных асоб

  • Страхаванне жыцця
  • Страхаванне дадатковай пенсіі
  • Добраахвотнае медычнае страхаванне

Для фізічных асоб

  • Страхаванне жыцця
  • Страхаванне дадатковай пенсіі
  • Дзіцячае страхаванне
  • Страхаванне жыцця на выпадак смерці

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]