Псіха (фільм, 1960)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ПсіхаM:
англ.: Psycho
Постар фільма
Жанр трылер, фільм жахаў
Рэжысёр Альфрэд Хічкак
Прадзюсар Альфрэд Хічкак
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Paramount Pictures
Працягласць 109 хв.
Бюджэт 800 000 $
Зборы 50 000 000 $[12] і 32 000 000 $[13]
Краіна
Мова англійская
Год 1960, 7 кастрычніка 1960[1], 17 жніўня 1960[2] і 8 верасня 1960[2]
Наступны фільм Psycho II[d]
IMDb ID 0054215
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Псіха (англ.: Psycho) — амерыканскі псіхалагічны трылер рэжысёра і прадзюсара Альфрэда Хічкака, зняты ў 1960 годзе з Энтані Пэркінсам, Верай Майлз і Джонам Гэвінам у галоўных ролях. Вольная экранізацыя аднайменнага рамана Роберта Блоха.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Фінікс (штат Арызона). Пятніца, 11 снежня (як мяркуецца, 1959 года), абедзены перапынак. Мэрыян Крэйн і яе каханак Сэм Луміс нанялі гатэльны пакойчык для чарговай стрэчы. Яны гавораць пра стасункі, Мэрыян хоча, каб Сэм ажаніўся з ёю.

Па абедзе Мэрыян бяжыць у рыелтарскі офіс, дзе яна ўжо 10 гадоў працуе сакратаркаю ў Джорджа Лоўвэры. Да іх прыходзіць кліент, які хоча купіць дом для свае дачкі; грошы ($40 000) ён прыносіць з сабою ў канверце. Джордж просіць Мэрыян адвезці гэтыя грошы ў банк, бо баіцца пакідаць іх у офісе на цэлыя выхадныя. Жанчына скардзіцца на благое пачуванне і просіць адпусціць яе дадому адразу пасля банка. Містар Лоўвэры дае згоду.

Дома Мэрыян збірае рэчы, на ложку ляжыць канверт з грашыма, які даверыў ёй бос. Яна не планавала гэтага злачынства, усё выйшла неяк само па сабе. Мэрыян наважыла пакінуць горад і пачаць новае жыццё.

Падчас начное язды, здарожаная і вельмі стомленая ад стрэсу, Мэрыян прыпыняе машыну на абочыне, каб трохі адпачыць. Раніцай яе будзіць паліцыянт. Ён занатоўвае, што жанчына дзіўна сябе паводзіць, таму вырашае прасачыць за ёю. Мэрыян заязджае ў салон карыстаных аўто і просіць новую машыну ў абмен на сваю. Прадавец таксама заўважае дзіўнасць у паводзінах незнаёмкі. Мэрыян сядае ў новую машыну і пакідае салон.

Бярэцца на ноч, хмарыць. Пачынаецца дождж. Мэрыян зварочвае з шашы і пад'язджае пад зацішны матэль — «Матэль Бэйтса». Дзяўчына разумее, што тут яе наўрад ці хто будзе шукаць.

Асталяваўшыся ў «Матэлі Бэйтса», якім кіруе Норман Бэйтс — маладзён, які вельмі пакутуе ад уціску свае ўладнай маці. У пакоі Мэрыян падрахоўвае на паперцы грошы (яна патраціла $800), але потым ірве яе і змывае ва ўнітаз. Акуратна загарнуўшы грошы ў газеціну, Мэрыян кладзе яе на прыложкавую тумбачку.

Норман адчувае моцную цягу да Мэрыян, але ягоная маці дужа пратэстуе супраць сынавых пачуццяў. Яна загадвае яму што б там ні было выкінуць жанчыну з галавы, аднак Норман нават не хоча яе слухаць. Потым у гутарцы ён паведамляе Мэрыян, што яго матка разумова хворая.

Перад сном Мэрыян ідзе ў душ. Неўзабаве ў прыбіральню заходзіць жанчына (яе твар скрыты ў цені) і бязлітасна забівае Мэрыян нажом. На месца забойства прыбягае ўражаны Норман. Хутка агоўтаўшыся ды ўзяўшы сябе ў рукі, ён пачынае прыбірацца. Цела, укручанае ў душавую фіранку, і чамадан (а разам і газету з грашыма) ён кладзе ў багажнік машыны, пасля адганяе яе і топіць у багне.

Тым часам на пошукі Мэрыян адпраўляецца прыватны дэтэктыў Мілтан Арбагаст і сястра Мэрыян — Лайла. Яны звяртаюцца да Сэма, але той не ведае, дзе можа быць Мэрыян. Арбагаст, шукаючы ўцякачку, выпраўляецца ў прыдарожныя матэлі і выпадкам знаходзіць матэль Бэйтсаў. У часе размовы з гаспадаром дэтэктыў прадчувае нешта нядобрае, таму ён, развітаўшыся з Норманам, ідзе званіць Лайле. Потым Арбагаст пралазіць у асабняк — яму карціць пагутарыць з Норманавай маці, — але там на яго нападае невядомая жанчына з нажом (кадр са спіны). Арбагаст падае з лесвіцы і гіне.

Лайла дужа хвалюецца, бо не чуваць ніякіх навін ад Арбагаста. Разам з Сэмам яны памыкаюцца разабрацца ўва ўсім самі, таму накіроўваюцца да мясцовага шэрыфа, ад якога дазнаюцца, што Норманава матка памерла ажно 10 гадоў таму (атруціла свайго каханка, а пасля і сябе).

Лайла і Сэм рэгіструюцца ў матэлі як сямейная пара. Яны ўважліва даследуюць пакой, які наймала Мэрыян, і знаходзяць кавалачак паперы ва ўнітазе, а таксама прыкмячаюць адсутнасць фіранкі ў душы. Пакуль Сэм адцягвае ўвагу Нормана, Лайла адпраўляецца ў асабняк. У доме яна знаходзіць досыць абжыты пакой з сукенкамі, касметыкай і звяртае ўвагу на глыбокі ўгін у ложку. Тым часам Норман, падчас бойкі аглушыўшы Сэма, як дуж кідаецца ў дом. Лайла спускаецца ў сутарэнне, дзе бачыць жанчыну ў крэсле — тая сядзіць да яе спінай. Наблізіўшыся да крэсла, Лайла разумее — перад ёю мумія місіс Бэйтс. Сама ў гэты момант у сутарэнне забягае пераадзеты ў матчыну вопратку сын і кідаецца з нажом на Лайлу, аднак тут паяўляецца Сэм ды абясшкоджвае «місіс Бэйтс».

Нормана Бэйтса арыштоўваюць. Псіхіятр, пагутарыўшы з ім («з ягонаю маці»), расказвае паліцыянтам, што Норман хварэе на раздваенне асобы: 10 гадоў таму Норман прыраўнаваў матку да новага кавалера ды атруціў абаіх, а пасля, не могучы расстацца са сваёю маці, выкапаў цела і стаў весці з ёю размовы. Зазвычай асоба маці бярэ верх, калі побач з сынам з'яўляюцца паглядныя дзяўчаты, якіх дэспатычная, раўнівая маці ў рэшце рэшт забівае (такім парадкам, да Мэрыян «маці» забіла яшчэ дзвюх дзяўчын). Нормана змяшчаюць у псіхіятрычную клініку.

Фільм канчаецца ўнутраным маналогам Нормана, голасам яго маці — моцнай часткай яго раздвоенай асобы.

Зноскі

  1. Lexicon of international filmsZweitausendeins.
  2. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 9 чэрвеня 2022.
  3. а б https://www.siamzone.com/movie/m/2880 Праверана 18 красавіка 2016.
  4. а б в г http://www.beyazperde.com/filmler/film-1603/ Праверана 18 красавіка 2016.
  5. а б в http://www.adorocinema.com/filmes/filme-1603/ Праверана 18 красавіка 2016.
  6. а б в г д е ё http://www.ofdb.de/film/2251,Psycho Праверана 18 красавіка 2016.
  7. а б в г http://decine21.com/Peliculas/Psicosis-4526 Праверана 18 красавіка 2016.
  8. а б в г д е http://www.imdb.com/title/tt0054215/fullcredits Праверана 18 красавіка 2016.
  9. а б http://www.cinematografo.it/cinedatabase/film/psyco/9469/ Праверана 18 красавіка 2016.
  10. http://www.filmaffinity.com/es/film363992.html Праверана 18 красавіка 2016.
  11. а б Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  12. https://www.e-cinema.com/blog/article/top-10-des-films-pas-chers-qui-rapportent-un-max
  13. Box Office Mojo — 1999. Праверана 9 чэрвеня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]