Псіхрафіты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Псіхрафі́ты[1] — расліны, якія растуць на вільготных і халодных глебах.

Такія расліны прыстасаваліся нізкай тэмпературы паветра і тэмпературы глебы, працяглай зімы і кароткага вегетацыйнага перыяду, невялікай колькасці ападкаў, адносна высокай вільготнасці паветра, паніжанага забеспячэння пажыўнымі рэчывамі з глебы. Звычайна гэта расліны высокіх шырот і высакагор’яў. Размнажаюцца звычайна вегетатыўна.

Да псіхрафітаў, напрыклад, адносяцца некаторыя водарасці і лішайнікі, дрыяда васьміпялёсткавая, кедравы сланік, рададэндран камчацкі.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]