Расліны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Расліны
Diversity of plants image version 3.png
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Plantae Haeckel, 1866

Аддзелы, аб'яднаныя ў групы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   202422
EOL   281

Раслі́ны (Plantae) — царства жывых арганізмаў. Важнейшае адрозненне раслін ад іншых жывых арганізмаў — здольнасць да аўтатрофнага харчавання, пры гэтым зялёныя расліны выкарыстоўваюць энергію сонечных прамянёў, здзяйсняюць фотасінтэз — працэс, у выніку якога ствараецца асноўная маса арганічнага рэчыва біясферы і падтрымліваецца газавы стан атмасферы. Такім чынам, расліны — галоўная першасная крыніца ежы і энергіі для ўсіх іншых формаў жыцця на Зямлі. Вядома каля 500 тыс. відаў цяпер існуючых раслін. З сярэдзіны XX стагоддзя з царства раслін вылучаюць самастойнае царства грыбоў. Усе праявы жыццядзейнасці раслін вывучае батаніка.

Вышэйшыя і ніжэйшыя[правіць | правіць зыходнік]

Усе расліны складаюць адну вялікую групу, у якую ўваходзяць вышэйшыя і ніжэйшыя расліны.

Да ніжэйшых раслін звычайна адносяць водарасці, агульны лік відаў якіх складае каля 35 тыс. відаў.

Да вышэйшых раслін адносяцца імхі, дзеразовыя, хвашчы, папараці, голанасенныя, пакрытанасенныя. У адрозненне ад ніжэйшых, у вышэйшых раслін ёсць выразна дыферэнцаваныя тканкі і органы. Ва ўсіх вышэйшых раслін мужчынскія і жаночыя рэпрадуктыўныя органы шматклеткавыя. Онтагенэз у вышэйшых раслін падзяляецца на эмбрыянальны і постэмбрыянальны перыяды.

Вышэйшыя па вельмі важнай прыкмеце — будове жаночых палавых органаў — падзяляюць на дзве буйныя групы: археганіяльныя і песцікавыя. Першая з іх уключае напрыклад аддзелы Мохавыя, Дзеразовыя, Хвашчовыя, Папаратнікавыя, Голанасенныя і аб'ядноўвае больш за 50 тыс. відаў. У прадстаўнікоў гэтай групы жаночы палавы орган мае форму архегонія. Другая група — песцікавыя, прадстаўлена адным аддзелам — пакрытанасеннымі (каля 250 тыс. відаў), жаночым палавым органам якіх з'яўляецца песцік.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Аддзел Мохападобныя (Bryophyta)
Клас Пячоначнікі (Hepaticae)
Клас Антацэротавыя (Anthocerotae)
Клас Лістасцябловыя імхі (Musci)
Аддзел Псілотавыя (Psilotophyta)
Аддзел Дзеразападобныя (Lycophyta)
Аддзел Хвошчападобныя (Sphenophyta)
Аддзел Папарацепадобныя (Pterophyta)
Аддзел Сагаўнікавыя (Cycadophyta)
Аддзел Гінкгавыя (Ginkgophyta)
Аддзел Хвойныя (Coniferophyta)
Аддзел Гнетавыя (Gnetophyta)
Аддзел Кветкавыя (Magnoliophyta)
Клас Двухдольныя (Magnoliopsida)
Клас Аднадольныя (Liliopsida)

Расліны і чалавек[правіць | правіць зыходнік]

Існаванне чалавека без раслін немагчыма ўявіць. Расліны для чалавека — гэта кісларод, ежа, будаўнічы матэрыял і шмат іншага. Сучаснае грамадства цяжка ўявіць без кавы і гарбаты, роўна як без вінаграду — асновы вінаробства, ці без тытуню. Расліны займаюць важнае месца ў гаспадарчай дзейнасці чалавека. Вялікая колькасць раслін служыць асноўнымі пастаўшчыкамі вітамінаў, а іншыя — крыніцай неабходных лекаў, рэчываў і прэпаратаў.

За сваю гісторыю чалавек навучыўся выводзіць і вырошчваць шматлікія формы раслін, якія адпавядаюць тым ці іншым адмысловым патрэбам. Аднак празмерна інтэнсіўная і далёка не заўсёды рацыянальная дзейнасць чалавека прывяла да знішчэння натуральнага расліннага покрыва на велізарных плошчах і паставіла пад пагрозу знікнення шматлікія віды.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]