Птушкі Залатога Сонца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Птушкі Залатога Сонца
Матэрыял золата
Jinsha Site Museum[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Птушкі Залатога Сонца (кіт. трад. 太陽神鳥金飾, спр. 太阳神鸟金饰, піньінь Tàiyáng Shénniǎo Jīnshì, пал. таян шэньняа цзіньшы) — залаты дыск дыяметрам 12,5 см з археалагічных раскопак культуры Цзіньша  (руск.), выстаўлены ў музеі Цзіньша ў Чэнду (правінцыя Сычуань, Кітай). Знаходка была выяўлена ў 2001 годзе[1].

Дыск прадстаўляе сабой кольцападобны кавалак фольгі з практычна чыстага золата. Па перыметры кольца супраць гадзіннікавай стрэлкі ляцяць чатыры птушкі. У цэнтры дыска — Сонца з 12 прамянямі. Дыяметр кольца — 12,5 см звонку і 5,29 см ўнутры. Таўшчыня кольца — 0,2 мм, Вага кольца — 20 грам[2].

Дыск датуюць перыядам позняй дынастыі Шан.

Эмблема[правіць | правіць зыходнік]

У 2011 годзе дыск «Птушкі Залатога сонца» быў абвешчаны эмблемай горада Чэнду, выяву можна сустрэць на многіх вуліцах горада[3].

Зноскі

  1. author: unknown. Gold Sunbird(недаступная спасылка). Chinese Treasures. Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2012. Праверана 15 лютага 2012.
  2. :: 新华网 :: - 地方联播(недаступная спасылка). Xinhuanet.com (16 жніўня 2005). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2014. Праверана 15 лютага 2012.
  3. Chengdu Unveils its New City Logo(недаступная спасылка). news.ifeng.com (30 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2011. Праверана 10 лютага 2012.