Пурым
Пурым (іўр. פּוּרִים, ад акадскага пуру - жрэбій) — яўрэйскае свята, усталяванае, згодна з біблейскай Кніга Эсфір (Эстэр) у памяць выратавання яўрэяў, якія пражывалі на тэрыторыі Персідскай імперыі, ад вынішчэння іх Аманам-амалікіцянінам, улюбёнцам персідскага цара Артаксеркса.
Свята пачынаецца постам Эсфір (תענית אסתר) на працягу 13-га дня месяца адара ў памяць паста, накладзенага царыцай на сябе, на слуг і на ўсіх яўрэяў горада Шуша. Святочнымі днямі з'яўляюцца 14-га і 15-га адара, якія па пастанове Мардэхая і Эсфір былі прызначаныя як "дні балявання і весялосці".
Пурымшпіль [правіць]
Пурымшпіль (іўр. "жрэбій" + герм. "гульня") — народная яўрэйская драма, выконваецца ў свята Пурым; спалучае ў сабе элементы еўрапейскага карнавальнага фестывалю.
Пурымшпіль звязаны з біблейскай гісторыяй пра Амана, Эсфір і Мардэхая. Каварны Аман ўзненавідзеў яўрэя Мардэхая і вырашыў адпомсціць, знішчыўшы ўсіх яўрэяў. Але Мардэхай з дапамогай сваёй стрыечнай сястры Эсфір не толькі ўратаваў свой народ, але і адправіў на шыбеніцу Амана. У гонар свайго збаўлення яўрэі пачалі адзначаць Пурым. Невядома, калі ўпершыню пачалі выконваць пурымшпілі. Ужо ў самой назве падкрэсліваецца драматычная, тэатральная, дваістая існасць пурымшпілю - "пурымская гульня", але ж можна зрабіць і больш філасофскі пераклад - "гульня жрэбіяў".
Літаратура [правіць]
- Мельничук В.А. Пуримшпиль. Возрождение жанра.// Язык, литература, фольклор: материалы 64-й конференции студентов, магистрантов и аспирантов, Минск, 3 мая 2007 г./ БГУwww.bsu.by.- Минск: РИВШ, 2007.- 164 с.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пурым