Пушка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сучасная 155 мм гармата CITER L33 (Аргенціна, 2000-я гг.).
Гармата сістэмы Шнейдэра пач. 20 ст.

Пу́шка (ад польск. puszka ад стара-чэшск. puška — «стрэльба, гармата, наогул усякая агнястрэльная зброя»[1][2]): тып гарматы, прызначаны для насцільнай стральбы па наземных (надводных) цэлях.[3]

Мае доўгі ствол (40 – 80 калібраў), вялікую пачатковую хуткасць снарадаў (б.з. 700 м/с) і перасягае ўсе іншыя тыпы гармат у дальнасці стральбы. Класіфікуюцца, як і наогул гарматы, паводле спосабу перамяшчэння і канструкцыі і г.д. Некаторыя пушкі называюцца універсальнымі, бо яны здольныя весці агонь па наземных, паветраных і марскіх цэлях.

Гл.далей: класіфікацыя гармат.

Зноскі

  1. Стара-чэшскае слова, верагодна, паходзіць ад сярэднебаварскага *pukse, што азначала «труба, цыліндр». Параўн. ням. Buechse «гармата». Этымалагічны слоўнік беларускай мовы, Т.10.
  2. Слова азначала гармату, напр., у старапольскай мове 14—16 ст. Stanisław Kobielski. Polska broń palna, 1975. — 201 с.: іл. С.184.
  3. Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил. С.607,608.